Першыя тысячнікі ў Мінскай вобласці – любанчане!


Экіпаж збожжаўборачнага камбайна «MЕGА-350» адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь» у складзе старшага камбайнера Аляксандра Кійко і камбайнера Ігара Кірдуна з самага пачатку жніва актыўна ўключыўся ў работу.

Першыя тысячнікі ў Мінскай вобласці любанчане

 

Увесь час працаўнікі ў лідарах па намалоце збожжа сярод хлебаробаў Любаншчыны. Першую тысячу тон «залатых» зярнят яны таксама залічылі на свой рахунак. І, як аказалася, апярэдзілі ўсе камбайнавыя экіпажы Мінскай вобласці – вось дык пастараліся!

Каб павіншаваць з перамогай у спаборніцтве і падзякаваць ім за плённую працу, да хлебаробаў на ніву паблізу вёскі Крываль Рачэнскага сельсавета наведаліся старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэй Некрэвіч, райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Сярчэня і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Кашляк.

Добразычлівай і радаснай атрымалася сустрэча на пшанічным полі. У адрас перадавога экіпажа прагучала шмат шчырых віншаванняў. За высокія паказчыкі ў працы і прафесійнае майстэрства Аляксандру Леанідавічу, Ігару Рыгоравічу і дырэктару ААТ «Рачэнь» Максіму Мацясу ўручылі Падзячныя лісты ад кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый, старшыні райвыканкама і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Акрамя таго, перадавы экіпаж атрымаў грашовыя прэміі, вымпелы пераможцаў спаборніцтва, падарункі ад прафсаюза АПК і грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Аляксандр Кійко і Ігар Кірдун не збіраюцца спыняцца на дасягнутым рубяжы, па іх словах, будуць старацца і далей. Зараз ідзе адлік цэнтнераў да другой тысячы тон зерня. На раніцу трэцяга жніўня іх экіпаж намалаціў 1 092 т збожжа з плошчы ў 388 гектараў.

Пажадаем поспехаў хлебаробам Любаншчыны і надалей! Няхай сухім будзе збожжавае мора і ядраным калоссе!

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія