Падтрымка асабістых дапаможных гаспадарак


Галоўнай мэтай Раённай праграмы развіцця і падтрымкі асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, якая разлічана на 2011-2015 гады, з’яўляецца падтрыманне харчовай бяспекі рэспублікі, павышэнне даходаў, забеспячэнне занятасці і паляпшэнне сацыяльных, эканамічных умоў для ўтрымання ўласных гаспадарак.

Сярод вызначаных задач – эфектыўнае выкарыстанне зямельных участкаў грамадзянамі; стварэнне ўмоў для развіцця вытворчасці, паляпшэння якасці сельгаспрадукцыі з асабістых падворкаў; арганізацыя закупак і збыту яе; фінансавая і іншая падтрымка гаспадарам з боку дзяржавы і г.д. Выкананне гэтых складаемых павінна мець станоўчы канчатковы вынік.

З моманту пачатку дзеяння Праграмы мінула практычна тры гады. Як рэалізуецца яна на месцах – у сельскіх Саветах раёна – пра гэта расказала галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў Вольга Макаранка.

Яна, у прыватнасці, адзначыла, што на тэрыторыі раёна маецца 8 733 домагаспадаркі, налічваецца  больш за 6 000 землекарыстальнікаў. Агульная плошча іх прысядзібных участкаў –
каля 5000 гектараў, прычым 30,4 га адмерана 177 жыхарам у мінулым годзе. Сёлета задаволена 33 заяўкі на расшырэнне межаў дапаможных гаспадарак, у тым ліку 18 з іх на 2,131 га на тэрыторыі Рачэнскага сельсавета. У севазвароце грамадзян знаходзіцца 425,9 гектара плошчы, у тым ліку пад пасадку бульбы выкарыстоўваецца 375,9 га глебы: 95,2 га – у Соснаўскім сельсавеце, 80 га – у Камунараўскім, 74 га – у Малагарадзяціцкім.

Для сенакашэння і выпасу свойскай жывёлы жыхарам вызначана сёлета амаль 157 га, найбольш – 144 га – ў Сароцкім сельскім Савеце. За два папярэднія гады гэта лічба была 1327,3 га. Адведзеныя ўчасткі, як правіла, своечасова падкошваюцца і падкормліваюцца для забеспячэння лепшага травастою.

Дарэчы, буйной рагатай жавёлы ўтрымліваецца на ўласных падворках 1 530 асобін, з іх кароў – 1 343. Для кармлення іх сельгаспрадпрыемствамі рэалізоўваюцца насельніцтву па заявах сена, салома, камбікармы, караняплоды.

У сваю чаргу ўладальнікі асабістых дапаможных гаспадарак прадаюць рэшткі атрыманай сельгаспрадукцыі. Так, за першыя тры кварталы бягучага года з уласных падворкаў раёна прададзена 524,5 тоны бульбы (самы высокі даны паказчык у Рачэнскім сельскім Савеце – 184 т), 20,9 т агародніны (у Асавецкім с/С  – 10,2 т), пладоў і ягад 2 508,3 т (у Камунараўскім с/С – 1 166,12 т), жывёлы і птушкі 13 810,4 т у жывой вазе (у Камунараўскім с/С – 13 710 т), маладняку БРЖ гаспадаркам для вырошчвання 771 галаву (у Камунараўскім сельсавеце – 224). Выплачана надбавак да закупачных цэн 613 мільёнаў рублёў.

Увогуле, як адзначыла Вольга Аляксандраўна, па магчымасці аказваецца ўсебаковая дапамога і падтрымка грамадзянам, якія маюць асабістыя дапаможныя гаспадаркі, з тым, каб развіваць гэты накірунак. Рэгулярна гэта пытанне разглядаецца на пасяджэннях мясцовых выканкамаў і раённага Савета дэпутатаў.

Наталля Вілента.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія