Кожны вясновы дзень прыбаўляе работы


У аграрыяў пачынаецца гарачая пара – набіраюць тэмпы палявыя работы, пра гэта паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Шостага сакавіка стартавала яравая сяўба: пад яе сёлета адведзены клін у 36 102 гектары. Першым на Любаншчыне пачало сеяць адкрытае акцыянернае таварыства «Асавец-агра». Па стане на
13 сакавіка ў гэту работу ўключыліся ўжо дзевяць з дванаццаці гаспадарак раёна.

актыўна вядзецца сяўба зерневых і зернебабовых культур, фактычна пасеяны 401 гектар (3%) з 12 700 га запланаваных. Заўзята працуюць калектывы ААТ «Урэцкі» і с/ф «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», якія засеялі 89 і 88 гектараў адпаведна. Наўздагон за імі ідуць аграрыі ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі», якія загарнулі насенне зерневых і зернебабовых культур на 83 га. У цэлым гаспадаркі раёна пасеялі 401 га аўса, 60 га аднагадовых культур.

Праводзіцца падкормка сельгаскультур мінеральнымі тукамі. Так, азімыя зерневыя апрацаваны на плошчы 3 304 гектары (запланавана 14 462 га), свірэпіца – на 1 077 га (2 078 га), рапс – на 1 648 га (1 925 га). Падкормлена 808 га сенажацяў і пашаў, шматгадовых траў – 428 га.

Не спыняецца і ўнясенне арганічных угнаенняў: на палеткі вывезена 546 тысяч тон гною, у тым ліку ўнесена 258 800 т.

Алена РАДКЕВІЧ.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё