Зажалі першы сноп


У мінулую суботу на полі паблізу вёскі Мардзвілавічы па старадаўнім звычаі жанчыны сярпом умоўна зажалі першы сноп – здзейснілі неад’емны рытуал абраду «Зажынкі». Так ва ўрачыстай атмасферы ў ААТ «Забалацкі» далі старт уборачнай кампаніі.

Зажалі першы сноп Зажалі першы сноп 1

 

Падчас дзеі на палетку прысутнічалі тыя, хто будзе збіраць вырашчаны ўраджай зерневых і зернебабовых культур, і, вядома, кіраўніцтва гаспадаркі.

Аднак перш пачатак няпростай справы благаславіў настаяцель храма Святой Троіцы аграгарадка Таль айцец Ігар. Спачатку ён акрапіў святой вадой удзельнікаў свята, а пасля і тэхніку, на якой будуць шчыраваць хлебаробы.

«Зажынкі» правялі работнікі Забалацкага сельскага Дома культуры. Робяць тое яны штогод, а таму дасканала ведаюць змест абраду. Снапы са збажыны новага ўраджаю яны прапанавалі выкупіць за прысмакі адміністрацыі гаспадаркі, за што аддзячылі той песнямі. Прыгожыя «залатыя» букеты атрымалі таксама камбайнеры і іх памочнікі. Абавязковым быў і рытуал частавання хлебам, спечаным з леташняга зерня (на здымку).

Перад прысутнымі слова трымаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Вечар. Як прызнаўся кіраўнік, кожнае поле ён практычна нават не аб’ехаў, а абышоў. Таму можа ўпэўнена сказаць: ураджай парадуе. Аднак і камбайнеры павінны быць зацікаўлены ў тым, каб не пакінуць ніводнага зярнятка на хлебных нівах. Міхаіл Віктаравіч нагадаў аб неабходнасці захавання культуры ўборкі.

Частаванне – таксама неад’емная частка «Зажынак». Салодкі стол чакаў удзельнікаў жніва адразу ў полі. У гэты ж дзень яны атрымалі і грашовае заахвочванне, так бы мовіць, аванс за няпростую работу, якую ім належыць выканаць.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія