Высокаму ўраджаю радуюцца ўсе


Падыходзіць да завяршэння касьба траў першага ўкосу ў сельгасарганізацыях раёна. Зараз з агульнай плошчы 13 104 гектары скошана 7 477 га, што складае 57,1%. За дзень гаспадаркі скошваюць у сярэднім 50 гектараў.

(злева направа) корманарыхтоўшчыкі Мікалай МАКСІМОВІЧ – механізатар МТЗ-1221 з ААТ «Лю-банскі райаграсэрвіс», Юрый ЗАХАРЧАНКА – камбайнер кормаўборачнага камбайна «Джон Дзір-7350» на травяным палетку КСУП «Э/б «Любанская»

У КСУП «Э/б «Любанская» травы першага ўкосу займаюць 1 643 гектары – другая па памеры плошча пасля с/ф «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» (1 650 га).

З кожным днём аграрыі «Любанскай» нарошчваюць тэмпы нарыхтоўкі сенажу. Па стане на 2 чэрвеня закладзена 2 017 тон яго ў чыстай вазе, што складае 21, 9 працэнта ад плана.

Першую траншэю закрылі ў Жалах. Падчас сустрэчы з дырэктарам КСУП Яўгеніем Лапіцкім поўным ходам ішла закладка другой, паблізу Соснаў 2. Кіраўнік распавёў нам, як арганізавана работа. У прыватнасці, ён адзначыў, што ў нарыхтоўцы травяной масы задзейнічаны 8 адзінак тэхнікі, адна з якіх па дамоўленасці выдзелена ААТ «Любанскі райаграсэрвіс». Трамбуюцца кармы двума пагрузчыкамі «Амкадор-332» і энерганасычаным трактарам МТЗ-33022. Увогуле ў нарыхтоўчай кампаніі шчыруе 18 чалавек. Па словах Я. Лапіцкага, усе працаўнікі выдатна спраўляюцца з заданнем, захоўваюць тэхналагічныя патрабаванні, не парушаюць і правілаў бяспекі.

Сёлета мурава выдалася добрая – густая, зялёная, сакавітая. У сельгасарганізацыі задаволены ўраджаем, таму ўпэўнена сцвярджаюць, што трывалая кармавая база для жывёлы, як і ў мінулым годзе, будзе забяспечана.

Алена РАДКЕВІЧ.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія