Важкія валкі травы – радасць для аграрыяў


Гэтымі днямі ва ўрочышчы Смалярня, што непадалёк ад Любані, працаўнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Таліца-агра» нарыхтоўвалі зялёную масу на корм жывёле.

Усім працэсам заўзята, як нам кінулася ў вочы, кіраваў Фёдар Кураш – упраўляючы сельгасарганізацыі. Пасля высветлілася, што яму трэба было паспяваць адразу за дзвюма брыгадамі корманарыхтоўшчыкаў: яшчэ адна працавала на палетку за Любанскім сыраробчым камбінатам.

Важкі ўраджай зеляніны то на адным, то на другім участку валкаваў падборшчык КВК. Ад двух кормаўборачных камбайнаў КГ-6 здробненую зялёную масу адвозілі дзесяць адзінак тэхнікі. Вось і даводзілася Фёдару Мікалаевічу сачыць, каб нарыхтоўка ішла без збояў і прамаруджвання. Гэта нам патлумачыў упраўляючы, перад тым як адправіўся да працаўнікоў на другое поле, ва ўрочышча Арэльшчына.

– У параўнанні з мінулым годам сёлета ўраджайнасць у паўтара разы большая – 150-180 ц/га. працоўны дзень корманарыхтоўшчыкаў пачынаецца з шасці раніцы і заканчваецца ў дзевяць вечара. Таму для іх арганізавана двухразовае харчаванне – абед і вячэра. У гэтым годзе ў гаспадарцы пачала працаваць свая сталоўка, што вельмі добра, – распавёў упраўляючы.

На прапанову вылучыць лепшых корманарыхтоўшчыкаў Фёдар Мікалаевіч адказаў, што ўсе працуюць выдатна. Але праз некалькі хвілін усё ж назваў прозвішчы асобных аграрыяў, у тым ліку камбайнера КВК-800 Сяргея Паўлавіча КАНЫШКУ (на здымку) і вадзіцеля МАЗ-555142 Андрэя Іванавіча КАШКО.

Алена ЧАРНЫШОВА.

Фота аўтара.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія