Абмалацілі – патрэбна ўпарадкаваць


У гэтым годзе азімы рапс на палетках Любаншчыны займаў плошчу ў 1 975 гектараў. На раніцу 20.07.2017 г. ужо ўбрана 1 974 гектары, намалочана 4 491 тона насення пры сярэдняй ураджайнасці 23 цэнтнеры з гектара.

Абмалацілі - патрэбна ўпарадкаваць

 

Лідарам па намалоце зерня з круга з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Забалацкі» (29 ц/га). На другім месцы ААТ «Рачэнь» (28 ц/га), на трэцім «Асавец-агра» (26 ц/га).

На зернетаках сельгасарганізацый раёна заканчваецца дапрацоўка насення алейнай культуры. Так, напрыклад, у КСУП «Таліца-агра» на ўсю моц працуе зернеачышчальны сушыльны комплекс ЗСК-40Ш. У тым мы пераканаліся ўвачавідкі, калі днямі наведаліся на падворак гаспадаркі КСУП. Загадчык зернясклада і сушыльнай гаспадаркі Уладзімір Саланец, у мінулым неаднаразовы пераможца раённых спаборніцтваў па перавозцы збожжа ў перыяд уборачнай кампаніі, распавёў пра тое, як ідуць «рапсавыя справы». У прыватнасці адзначыў, што работа на комплексе арганізавана ў дзве змены. Сёлета з 400 гектараў азімага рапсу, які вырошчваўся ў «Таліцы-агра», аграрыі намалацілі 824 т насення. Дарэчы, гэта другі паказчык па найбольшай колькасці тон пасля ААТ «Асавец-агра» (913 т).

Цяпер патрэбна ўпарадкаваць намалот, як кажуць, давесці да толку. Вядома, рапс – высокатэхналагічная культура, якая патрабуе да сябе асобай увагі не толькі пры сяўбе, вырошчванні і ўборцы, але і падчас дапрацоўкі, а затым і захоўвання ўраджаю. Цяпер значная частка яго знаходзіцца ў складах, але ў хуткім часе будзе апрацавана на сушыльнай устаноўцы. Зараз трэба кантраляваць, каб ад павышанай вільготнасці насенне не перагрэлася і не страціла пажыўных уласцівасцей ці ўвогуле не сапсавалася. Таму працаўнікі і клапоцяцца, правяраюць яго, сістэматычна шуфлююць. «За суткі праз шахту сушыльнага комплесу праходзіць каля 120 тон зерня. Пасля давядзення яго да вільготнасці 6-7% вага на парадак змяншаецца, – расказвае Уладзімір Уладзіміравіч. – У такім выглядзе насенне можна захоўвацца ў складах». З размовы стала вядома, што гаспадарка ўжо рэалізавала дзяржаве каля 300 тон рапсу новага ўраджаю, у тым ліку 104 т – на Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў. Добрай навіной стала тое, што сельгасарганізацыя аднавіла работу цэху па перапрацоўцы тэхнічных культур. Ужо на гэтым тыдні запусцілі прасавальную ўстаноўку і атрымалі першыя тоны рапсавага алею.

На вышэйпрыведзеную дату сельгасарганізацыі Любанскага раёна здалі дзяржаве 2 004 тоны насення азімага рапсу, у тым ліку 679 т адправілі на Слуцкі КХП.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

На здымку: працаўнікі КСУП «Таліца-агра», задзейнічаныя на дапрацоўцы насення рапсу (злева направа) Сяргей КОРБУТ – старшы аператар ЗСК-40Ш, Мікалай МАФІЕНЯ – слесар, Аляксандр ЛІТОШ – вадзіцель пагрузчыка БМЕ-1560.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія