Галоўнае – высокая якасць


Любанскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання з 2008 года ўпэўнена займае нішу на рынку паслуг па вырабе і ўстаноўцы вакон і дзвярэй з ПВХ.

Калектыў цэха пад кіраўніцтвам начальніка Віктара Шагава працуе зладжана і прадукцыйна. Прычым галоўным правілам з’яўляецца, па словах Віктара Аляксандравіча, забеспячэнне высокай якасці выканання кожнага заказу. А паступаюць яны як ад фізічных, так і юрыдычных асоб нашага і суседніх рэгіёнаў. Зараз, у прыватнасці, работнікі заняты вырабам і мантажом шклопакетаў для трэцяй гарадской адзінаццацігодкі, ясляў-садоў №3 і №4 і інш.

Увогуле, вытворчыя магутнасці цэха РКБА дазваляюць за месяц, у залежнасці ад складанасці канструкцыі, выпускаць каля 200-250 аконных і дзвярных канструкцый з ПВХ-профілю. У ліку тых, хто займаецца такой справай не першы год, – Мікалай Масквіцялёў. Ён працуе станочнікам практычна з моманту адкрыцця цэха, і вызначаецца стараннем, дысцыплінаванасцю. Гэта адказны работнік, які не дае падстаў для таго, каб усумніцца ў яго прафесійных і чалавечых якасцях. А з нядаўняга часу яшчэ і з’яўляецца добрым настаўнікам, перадае свае навыкі і вопыт маладому калегу Яўгенію Вульфу. Які ў сваю чаргу стараецца пераймаць усе сакрэты, каб хутка стаць спрактыкаваным працаўніком.

На здымку: Мікалай Масквіцялёў і Яўгеній Вульф заняты ўстаноўкай фурнітуры на ваконную канструкцыю.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія