Высокая якасць пад знакам «Complimilk»


4-18-11Любанскі філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі сыраробчы камбінат» лічыцца адным з лепшых малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў не толькі на Міншчыне, але і ўвогуле ў краіне. А прадукцыя пад таварным знакам «Complimilk» вядома нават за яе межамі.

На заводзе выпускаецца дастаткова шырокі асартымент прадуктаў: сметанковае масла, сухое абястлушчанае малако, сухая абястлушчаная сыроватка і г. д. Але асноўным відам дзейна-сці ўсё ж з’яўляецца выраб сыроў – паўцвёрдых брусковых («Мрамарны», «Букавінскі» і інш), круглых («Канталі», «Пашахонскі», «Кастрамскі», элітныя «Гройцар» спелы, «Стары Амстэрдам», «Базерон-Л» і інш), а таксама плаўленых, гарачага і халоднага вэнджання. Іх прадпрыемства рэалізуе праз гандлёвую сетку, лагістычныя цэнтры і фірменныя кропкі – магазін «Пачастунак» і павільён «Добрый дедушка» на міні-рынку Кіраўскім. На ўнутраным рынку краіны прадаецца каля 30 працэнтаў прадукцыі, асноўная ж частка пастаўляецца на экспарт, найбольш – у Расійскую Федэрацыю. Так, за 10 месяцаў бягучага года за межы рэспублікі адпраўлена 1288,45 тоны сыру розных найменняў, 1 045 т масла, 1 940 т сухога абястлушчанага малака і 1 080 т сухой абястлушчанай сыроваткі.

Пры вялікай разнастайнасці малочных прадуктаў на прылаўках магазінаў многія пакупнікі аддаюць перавагу менавіта вырабам Любанскага сырзавода, бо яны смачныя, зроблены з экалагічна чыстай сыравіны, з выкарыстаннем толькі натуральных дабавак. Пацвярджэннем высокай якасці прадукцыі з’яўляюцца і шматлікія ўзнагароды, якія прадпрыемства штогод атрымлівае на розных дэгустацыях, выставах і г. д. Сёлета, у прыватнасці, стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт-2016» і ўдастоена сярэбранага медаля за сыры «Гройцар» спелы 50% тлустасці і «Стары Амстэрдам» вытрыманы 50% тл., бронзавага – за «Базерон-Л» 50% тл., «Pesto Rosso» 50% тл. На адкрытым фестывалі сыру «Гродна-2016» выйшла на першае месца ў намінацыі «Сыры, якія адносяцца да групы сыроў з нізкай тэмпературай другога нагрэву, што фармуюцца насыпам» за «Гройцар» 50% тл. А за «Базерон-Л» 50% тл. завод адзначаны сярэбраным медалём прафесійнага конкурсу Алтайскага краю «Сыры Сібіры».

Але, вядома, станоўчыя вынікі немагчымы без штодзённай напружанай, стваральнай працы ўсяго калектыву. І менавіта людзі, старанныя, адказныя, руплівыя, з’яўляюцца галоўнай каштоўнасцю і рухаючай сілай прадпрыемства.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія