А ў вачах – шчырасць і дабрыня


26-02-2016-1«Галоўнае – быць тактоўнай і добразычлівай, паважлівай да людзей», – такой думкі прытрымліваецца Ірына Крапіўніцкая.

Яна  – прыёмшчыца заказаў комплексна-прыёмнага пункта аграгарадка Сосны 2. У падраздзяленні раённага камбіната бытавога абслугоўвання жанчына два з паловай гады. І за гэты адносна невялікі перыяд яна заслужыла аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў. А па выніках работы за мінулы год стала лепшай па прафесіі ў сферы паслуг.

Дарэчы, Ірына Мікалаеўна прымае ад насельніцтва заказы на разнастайныя іх віды. Найбольш запатрабаваныя, па яе словах, рытуальныя. Як бы сумна гэта ні гучала, але нікуды не дзенешся ад непазбежнасці. Таму практычна ў любы час сутак жыхары аграгарадка і суседніх населеных пунктаў звяртаюцца  пры неабходнасці набыць вянкі, крыжы і інш. Таксама па заяўках дастаўляюцца помнікі, агароджы.

Рэалізуюцца жалезабетонныя вырабы ўласнай вытворчасці РКБА – плітка тратуарная, бар-
дзюры, парканы, калодзежныя і каналізацыйныя кольцы і інш. Карыстаюцца попытам у вяскоўцаў і вокны ПВХ.

Шмат жадаючых заўсёды трапіць да цырульніка. Пакой абсталяваны, і раз у тыдзень прыязджае спецыяліст РКБА. Як правіла, па 10-15 чалавек запісваецца загадзя.

Калі ж каму неабходна адрамантаваць сапсаваныя халадзільнік, тэлевізар ці якую іншую бытавую тэхніку, таксама звяртаюцца да Ірыны Крапіўніцкай. У яе маюцца каардынаты прыватных прадпрымальнікаў з Салігорскага і Любанскага раёнаў, якія аказваюць такія віды паслуг. Раённы камбінат бытавога абслугоўвання заключыў з гэтымі людзьмі дагаворы, і цяпер яны пасля звароту прыёмшчыцы прыязджаюць, каб выканаць заяўкі.

Заўсёды на КПП можна купіць пасцельную бялізну, іншыя вырабы айчынных вытворцаў, надбаўкі на якіх ніжэй, чым у магазінах. Маюцца ў асартыменце і некаторыя тавары для аўтамашын (маторнае масла і г.д.).

Раней на месцы аказвалі паслугі па пашыве і рамонце вырабаў. Нядаўна швачка звольнілася. Але Ірына Мікалаеўна па-ранейшаму прымае заказы ад жыхароў і  для выканання возіць на КПП а/г Сарачы. І вяскоўцам зручна, і для комплексна-прыёмнага пункта які-ніякі даход.

Увогуле ж сярэднямесячны абарот складае каля 20 мільёнаў рублёў. Але бывае нават звыш 30 млн руб. Фінансавы рэзультат заўсёды адзін з лепшых сярод КПП раёна. Такой стабільнасці і паспяховасці садзейнічае якраз- такі ўменне Ірыны Крапіўніцкай працаваць з насельніцтвам.

Ды не толькі прафесіянальнай дзейнасцю абмяжоўваецца жыццё жанчыны. Як толькі з’яўляецца вольная хвіліна, чытае. Яна – вялікі аматар гістарычных твораў. Да слова, і падарожнічаць любіць з мужам і дзецьмі таксама па месцах, звязаных з нейкімі важнымі гістарычнымі падзеямі.

Некалі Ірына Мікалаеўна імкнулася пакінуць сельскую мясцовасць  і абуладкавацца ў горадзе. Але так склаліся абставіны, што абраннік яе – наадварот – жадаў застацца ў родных Соснах 2. Тут і звілі сямейнае гняздо. І зараз жанчына ніколькі не шкадуе пра тое. Менавіта тут яна сапраўды шчаслівая – гэта беспамылкова можна прачытаць па  вачах, якія свецяцца шчырасцю, дабрынёй.

Наталля Вілента.

Фота Віктара Падуты.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія