Рыхтуй дзіця да школы летам


На цэнтральнай плошчы горада Любані 15 ліпеня разгарнуў сваю дзейнасць павільён «Школьны базар».

Рыхтуй дзіця да школы летам

 

Як паведаміла намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Аксана Рашчэня, плануецца, што гандлёвая кропка будзе працаваць да 15 верасня. Тут для навучэнцаў можна набыць канцылярскія тавары (у тым ліку папярова-чыставую прадукцыю), ранцы, прадметы гардэроба, абутак (у тым ліку спартыўны). Іх асартымент штотыдзень папаўняецца. Як расказала прадавец Вікторыя Шумейка, найбольшай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаюцца ўсё ж дробныя рэчы.

Пастаўшчыкамі прадукцыі лёгкай прамысловасці з’яўляюцца беларускія прадпрыемствы: «Калінка», «Полесье», «БелКредо», «Славянка», «ЭЛИЗ», «Надэкс» і інш. Абутак, прапанаваны на продаж, выраблены на «Сан Марко», «Марко», «Неман», «Сивельга».

Карысная інфармацыя для наведвальнікаў павільёна: кожныя выхадныя (па суботах і нядзелях) ён далучаецца да акцыі «Адзіны дзень зніжак», калі пакупкі можна зрабіць на больш выгадных умовах – са скідкай 15 працэнтаў ад рознічнай цаны тавара. Таксама, падкрэслілі ў райспажыўтаварыстве, рэчы магчыма набыць у крэдыт на тэрмін ад трох да пяці месяцаў без прымянення працэнтаў.

Дарэчы, тавараабарот «Школьнага базару» ў 2016 годзе склаў 4 000 рублёў. Сёлета ў перыяд з 15 па 27 ліпеня ад яго дзейнасці атрымана выручка 0,5 тыс. руб.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота аўтара.

На здымку: любанчанка Алена Русаковіч і прымярае дачцэ Ксюшы школьны ранец.

 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія