Першы восеньскі кірмаш


У мінулую суботу на гарадской плошчы райцэнтра адбыўся першы восеньскі кірмаш.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е (увесь ранак ліў моцны дождж), ужо ў восем гадзін раніцы многія любанчане прыйшлі ў цэнтр горада, каб набыць па зніжаных цэнах агародніну, мяса і іншыя прадукты.

Мяса ялавічыны з ААТ ''Атраднае-агра'' карысталася вялікім попытам у любанчан

Усе сельскія гаспадаркі Любаншчыны прынялі ўдзел у кірмашы, прадставіўшы для пакупнікоў бульбу, моркву, капусту, буракі, пшаніцу, трыцікале і іншыя вырашчаныя на палетках культуры. Вядома, попытам у любанчан карысталася і мяса: ялавічына прадавалася на плошчы, а свініну можна было набыць у мясным павільёне цэнтральнага рынку.

Работнікі ДЛГУ ''Любанскі лясгас'' прапаноўвалі дэкаратыўны пасадачны матэрыял хвойных і лісцевых парод

Гандлёвыя аб’екты райспажыўтаварыства прапаноўвалі наведвальнікам кірмашу хлеба-булачныя і кандытарскія вырабы, садавіну і гародніну, тавары бытавой хіміі. Аматараў малочных прадуктаў радаваў разнастайнасцю тавараў павільён сыраробчага завода.

У шырокім асартыменце была прадстаўлена морква, яе можна было набыць і ў работнікаў ААТ ''Палессе-агра''

Не абышлося і без гандлю індывідуальных уласнікаў. Так, прадукцыю з уласных падворкаў прадавалі любанчанам Анатоль Каўгарэня (у яго можна было набыць мёд і рэчы з воску) і Ніна Сямашка (жанчына падрыхтавала для пакупнікоў саджанцы прыгожых кветак).

Шматлікі асартымент хлеба-булачных вырабаў прадставілі на кірмашы работнікі райспажыўтаварыства

Настасся ДАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

P.S. Калі вы не паспелі наведаць першы восеньскі кірмаш, не турбуйцеся: яшчэ не аднойчы гаспадаркі раёна прадставяць для гараджан сваю прадукцыю па зніжаных цэнах. У прыватнасці, наступны гандлёвы кірмаш адбудзецца ў суботу, 21 верасня, на гарадской плошчы. Пачатак – у 8.00.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія