На вясновым кірмашы


Першы раённы вясновы кiрмаш ладзіўся ў мінулую суботу на цэнтральнай плошчы горада. Загадзя прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, спажывецкага таварыства, рыбакамбінат, лясгас, прыватныя прадпрымальнікі абуладкавалі месцы для гандлю, каб распачаць яго ўжо з васьмі гадзін раніцы.

 Пакупнікам прапаноўваліся ялавічына, свініна, бульба, зерне, жывая рыба, агародніна і садавіна, хлебабулачныя вырабы, насенне, многае іншае. Карацей кажучы, кожны мог выбраць тое, што яму патрэбна. Асаблівым жа попытам карысталася мясапрадукцыя свінакомплексу «Забалацкі».

Пажылым грамадзянам і тым, хто не меў магчымасці самастойна даставіць дадому набытае зерне, бульбу і іншыя важкія пакупкі, дапамагалі прадстаўнікі сэрвіснага атрада, арганізаванага райкамам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Да слова, на кірмашы можна было не толькі набыць неабходныя тавары, прадукты, а і пакаштаваць смачнай гарачай юшкі, смажанага шашлыка. Пра гэта паклапаціліся работнікі рыбакамбіната і райспажыўтаварыства.

Наталля ВілентА.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія