Сапраўдныя стваральнікі камфорту


Прафесія будаўніка, без сумнення, з’яўляецца адной з самых мірных і стваральных на Зямлі.

Вынікі працоўнай дзейнасці прадстаўнікоў дадзенай спецыяльнасці відавочны кожнаму – гэта не толькі шматлікія дамы, а і магазіны, бальніцы, вытворчыя аб’екты і г. д., без якіх мы ўжо не ўяўляем сваёй рэчаіснасці.

Нездарма менавіта ўзровень будаўніцтва прынята лічыць індыкатарам развіцця і эканамічнага дабрабыту рэгіёну. Бо калі ўзводзяцца новыя  будынкі рознага прызначэння, вядзецца рамонт і рэканструкцыя старых, то прыгажэюць населеныя пункты, развіваецца іх інфраструктура, і тым больш прывабнымі яны становяцца для жыццядзейнасці насельніцтва.

Будаўнікі Любаншчыны асвойваюць перадавы вопыт, сучасныя матэрыялы, укараняюць інавацыйныя, энергазберагальныя тэхналогіі, павышаюць прадукцыйнасць працы, каб выйсці на новы ўзровень работы пры росце якасці і ўмацаванні канкурэнтаздольнасці. Што дазваляе ўзводзіць аб’екты, як кажуць, на стагоддзі.

Як распавёў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Сухан, за першае паўгоддзе 2016 г. аб’ём выкананых падрадных работ дасягнуў 65,011 мільярда недэнамінаваных рублёў, у тым ліку будаўніча-мантажных – 46,754 млрд руб. Найбольшыя лічбы на рахунку ПМК-201 – 13,153 млрд руб., маставога рамонтна-будаўнічага ўпраўлення – 9,465 млрд руб., ДРБУ-193 – 7,409 млрд руб.

Намаганнямі бударганізацый раёна за першыя шэсць месяцаў бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю амаль тры з паловай тысячы квадратных метраў жылой плошчы –  гэта  25 дамоў індывідуальнай забудовы ў сельскіх населеных пунктах і горадзе. Таксама пракладзена 900 метраў водаправода, 4,3 кіламетра газа-
правода, заменена 500 м цеплавых сетак. І работы, вядома ж, прадаўжаюцца. Акрамя спецыялізаваных арганізацый, задзейнічаны будаўнічыя брыгады, якія маюцца ў сельскіх гаспадарках, ЖКГ, райспажыўтаварыстве і г. д. Працаўнікі ўсіх іх, сапраўдныя стваральнікі камфорту для гараджан і вяскоўцаў, праяўляюць стараннасць і настойлівасць у справе, з адказнасцю ставяцца да работы, імкнуцца да ўдасканалення майстэрства. У любое надвор’е яны заўзята шчыруюць, каб чарговы аб’ект быў здадзены ў вызначаны тэрмін, а навасельцы своечасова атрымалі ключы ад новых кватэр.

Са святам, шаноўныя будаўнікі! Няхай здзяйсняюцца вашы мары, паспяхова вырашаюцца вытворчыя задачы! Шчасця вам, дабрабыту, здароўя, удачы!

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія