Як зазначыла намеснік старшыні Любанскага раённага выканаўчага камітэта Тамара Дамашэвіч, пры падрыхтоўцы ўчасткаў асаблівая ўвага будзе нададзена стварэнню належных умоў для галасавання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, абуладкаванню безбар’ернага асяроддзя.
Большасць памяшканняў, у якіх знаходзяцца ўчасткі для галасавання, маюць пандусы, там жа, дзе пры ўваходзе іх няма, будуць выкарыстаны перасоўныя. Для зручнасці выбаршчыкаў прадугледжана размяшчэнне камісій толькі на першых паверхах.
Упершыню запланавана падрыхтаваць спецыяльныя месцы, куды без складанасцей змогуць заехаць і інваліды-калясачнікі, каб запоўніць бюлетэнь. Акрамя таго, як і ў папярэднія разы, у асноўны дзень выбараў будуць задзейнічаны валанцёры, якія акажуць неабходную дапамогу грамадзянам са слабым зрокам, слыхам, пенсіянерам і інш.
Такім чынам, любанчане з абмежаванымі фізічнымі магчымасцям,якія прымуць рашэнне галасаваць непасрэдна на выбарчых участках, а не дома, без перашкод могуць выканаць свой грамадзянскі абавязак.
Вілента