Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
22 лютага 2019 года, 06:41

Званкі прымаў кіраўнік раёна

 
На працягу трох гадзін, адведзеных на «прамую лінію», старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі ў мінулую суботу прымаў тэлефонныя званкі ад жыхароў Любаншчыны.

 

У дыялогу з кіраўніком яны агучвалі набалелыя праблемы, закраналі самыя разнастайныя жыццёвыя пытанні.

Так, працаўніца паляводчай брыгады з адкрытага акцыянернага таварыства «БВА», якая не пажадала называць сваё прозвішча, паскардзілася на тое, што кіраўніцтвам гаспадаркі прынята рашэнне пра ўстанаўленне для паляводаў рэжыму няпоўнага рабочага часу, а дзённая норма выпрацоўкі пры гэтым пакінута ранейшай. У сваю чаргу Сяргей Іванавіч запэўніў: спецыялісты райсельгасхарчу высветляць усе нюансы, а пасля на сходзе інфармацыя будзе даведзена да ведама вяскоўцаў.

Тамара Шаплыка з аграгарадка Сарачы ад імя жыхароў вуліцы Чкалава спытала наконт таго, ці будзе падведзены ім сёлета газ. «На жаль, не, – адказаў старшыня. – Усе работы па газіфікацыі ў раёне вядуцца ў адпаведнасці з чарговасцю. А названая вуліца – зараз пяты па ліку аб’ект у зацверджаным спісе. Таму трэба яшчэ некаторы час пачакаць».

Нараканні ў адрас жыллёва-камунальнай гаспадаркі выказаў Сямён Аліноўскі з вуліцы Міра ў райцэнтры. Некалькі гадоў таму жыхары яе звярнуліся ў ЖКГ з просьбай памяняць водаправод, які праходзіў па іх агародах і эксплуатаваўся ўжо звыш 40 гадоў. Самі набылі неабходныя матэрыялы, а камунгасаўцам трэба было зманціраваць сістэму і пракласці яе ўжо па вуліцы. Аднак атрымалася так, што адзін калодзеж абуладкавалі з парушэннем тэхнічных умоў – вышэй за ўзровень дарогі дзесьці на 20 сантыметраў. Неўзабаве на ім грэйдзер збіў люк. На яго месца паклалі кавалак шыферу. Але гэта небяспечна для прахожых. Вось Сямён Сямёнавіч і турбуецца пра тое, каб работнікі ЖКГ усё ж такі прывялі калодзеж у належны стан. А яшчэ вырашылі пытанне і са старым водаправодам, ён у аварыйным стане, але дагэтуль не адключаны. Старшыня райвыканкама, выслухаўшы заяўніка, даў даручэнне кіраўніцтву жыллёва-камунальнай гаспадаркі неадкладна разабрацца і прыняць меры для ўхілення ўласнай недапрацоўкі.

Звароты любанчан таксама датычылі налічэнняў за паслугі ЖКГ, своечасовасці разліку пры звальненні, рамонту катла ў доме, які знаходзіцца на балансе адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь». Ніводнае з  пытанняў, што паступілі ў ходзе суботняй «прамой лініі», кіраўнік раёна не пакінуў па-за ўвагай. Па некаторых даў тлумачэнні адразу; па астатніх аргументаваныя адказы жыхары атрымаюць пасля грунтоўнага вывучэння кожнай канкрэтнай сітуацыі.

 

Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Тэма тыдню Дэкрэт №3