Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
19 студзеня 2021 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
25 студзеня 2019 года, 07:12

Выйсце будзе знойдзена

 
Кожную трэцюю сераду месяца ў нашым раёне ладзяцца прыёмы грамадзян з удзелам кіраўніцтва раёна. Адбыліся яны і на мінулым тыдні. У прыватнасці, старшыня Любанскага райвыканкама Сяргей Казецкі адказваў на пытанні любанчан у адміністрацыйным будынку жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На прыём звярнулася няшмат чалавек, але з кожным з заяўнікаў у кіраўніка адбыўся канструктыўны дыялог.

Так, жыхарка вуліцы Заводскай райцэнтра Рыма Забродская агучыла праблему, якая ўзнікла ў яе і суседзяў. Каналізацыйны выграб, абуладкаваны каля іх двухпавярховага дома, разлічанага на трох гаспадароў, за некалькі дзесяцігоддзяў эксплуатацыі прыйшоў у непрыгодны для карыстання стан. Зараз жыхары задаюцца пытаннем: хто павінен выканаць рамонт? Сяргей Іванавіч, уважліва выслухаўшы, патлумачыў, што ў адпаведнасці з зямельным заканадаўствам усе пабудовы, якія знаходзяцца на выдзеленай уладальнікам жылля тэрыторыі, з’яўляюцца іх прыватнай уласнасцю. Значыць, і рамантаваць выграб належыць ім, а не жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Але жыхарам варта ўсё як след абмеркаваць і звярнуцца якраз-такі ў ЖКГ за дапамогай. Работнікі яе парэкамендуюць, якія матэрыялы трэба набыць, а пасля зробяць неабходную канструкцыю якасна і пры гэтым яшчэ прадставяць растэрміноўку аплаты за выкананы аб’ём работ.

Міхаіл Уласавец завітаў на прыём з просьбай наконт руху грамадскага транспарту ў накірунку ад вуліц Кірава, 9 Мая, Паўночнай да райбальніцы. Міхаіл Міхайлавіч, як чалавек нераўнадушны, зазначыў, што там пражывае даволі шмат грамадзян сталага ўзросту, якім няпроста дабірацца да ўстановы аховы здароўя. А гарадскія аўтобусы там праязджаюць літаральна некалькі разоў за дзень (маршрут №2 «Арлёва-ільнозавод»). У сваю чаргу С.І. Казецкі запэўніў: для яго гэта не навіна. Пытанне знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме, і прапрацоўваюцца розныя варыянты яго рашэння, магчыма, нават з прыцягненнем прыватных перавозчыкаў. «У любым выпадку нейкае выйсце будзе знойдзена», – паабяцаў старшыня райвыканкама і падзякаваў Міхаілу Міхайлавічу за неабыякавасць і актыўную жыццёвую пазіцыю.

 

Архіў сайта
19
2021
Студзень
Дэкрэт №3 Год малой радзімы Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню