Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
6 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
24 верасня 2019 года, 05:44

Старшыня райвыканкама Валерый Мельнік сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Сосны 1

 
На пачатку сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Сосны 1 старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Мельнік распавёў пра справы ў мясцовым ААТ «Палессе-агра».

Сітуацыя, на жаль, не самая лепшая. Неабходна працаваць над культурай земляробства, павышэннем прадукцыйнасці жывёлагадоўлі і ўвогуле над паляпшэннем арганізацыі работы калектыву. Інакш добрых вынікаў і ўмацавання эканамічнага патэнцыялу гаспадаркі не дасягнуць. А між тым жыццё вяскоўцаў цесна звязана з ёй. І старэйшыя жыхары памятаюць, якой моцнай была яна некалі: саўгас «10 год БССР» славіўся вытворчымі здабыткамі на ўвесь Савецкі Саюз. Да гэтага неабходна імкнуцца і зараз, зазначыў кіраўнік раёна. А затым выслухаў, што хвалюе мясцовых людзей.


Першым прагучала нараканне на дрэнную якасць вады. «У ёй утрымліваецца вялікая колькасць жалеза», – пацвердзіў прадстаўнік КУП «Салігорскводаканал» Сяргей Шэшка. Але для вырашэння дадзенай праблемы ўжо прадпрымаюцца меры. Праектна-каштарысная дакументацыя прайшла экспертызу. І да канца года ў населеным пункце будзе зманціравана станцыя абезжалезвання.

–Чаму нельга ў кантэйнеры для смецця выкідваць попел? – запыталі работнікі амбулаторыі і дзіцячага сада.

Дырэктар ЖКГ Алег Гарчанін патлумачыў, што гэта не дазваляецца па нарматывах аб вывазе ЦБА. У сваю чаргу старшыня райвыканкама даручыў знайсці выйсце мясцоваму ААТ сумесна з РАНС. Аддзел па надзвычайных сітуацыях дасць рэкамендацыі, як бяспечна захоўваць попел, а гаспадарка паклапоціцца пра яго вываз і буртаванне разам з арганікай.

–Патрабуецца добраўпарадкаванне дарогі па вул. Партызанскай, Палянскай, зав. Меліяратыўным, – заўважылі вяскоўцы. І іх запэўнілі, што ў бліжэйшы час там будзе выканана падсыпка.

Турбаваліся прысутныя і наконт аднаўлення работы лазні; там неабходны рамонт. «Сёлета ўжо гэта пытанне вырашыць не атрымаецца, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Да яго вернемся на наступны год. Але да таго спецыялістам жыллёва-камунальнай гаспадаркі патрэбна вызначыць аб’ём работ і пралічыць, колькі на іх трэба сродкаў».

Прагучала незадаволенасць сціплым асартыментам тавараў прамысловай групы. На што старшыня райспажыўтаварыства Мікалай Корбут паабяцаў прапрацаваць магчымасць выязнога гандлю па вызначаных днях альбо яшчэ які варыянт, прымальны для мясцовых пакупнікоў.

У завяршэнні сустрэчы выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева распавяла пра маючыя адбыцца ў хуткім часе важныя кампаніі па перапісе насельніцтва і выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Інспектар дзяржпажнагляду Яўгеній Шаплыка нагадаў пра выкананне правіл пажарнай бяспекі ў ацяпляльны перыяд. А старшыня Камунараўскага сельвыканкама Мікалай Дудзік папрасіў жыхароў не забываць пра навядзенне парадку каля сваіх двароў.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
6
2020
Красавік
Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Тэма тыдню Год малой радзімы Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК