Як у нас наладжана дзейнасць па выкарыстанні ДМР, распавёў на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Лапцеў. Ён адзначыў, што рашэннем Мінаблвыканкама ад 5 кра-савіка 2018 г. №287 «Аб мерах рэалізацыі ў 2018 г. падпраграмы 6 Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады ў Мінскай вобласці» Любанскаму раёну было даведзена заданне па зборы і нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў у агульным аб’ёме 2 116,8 тоны. У тым ліку адходаў паперы і кардону неабходна сёлета здаць 854,2 т, шкла – 725,3 т, палімерных - 301,5 т, бытавой тэхнікі - 37,1 т, зношаных шын – 148,5 т, адпрацаванага масла – 50,2 т. На аснове вышэйназванага абласнога рашэння прынята адпаведнае раённае №588 ад 27 красавіка 2018 г. Згодна з ім юрыдычным асобам, размешчаным на тэрыторыі Любанскага раёна, устаноўлены аб’ёмы збору і нарыхтоўкі ДМР.
Што зроблена аргані-зацыямі, прадпрыемствамі, установамі ў дадзеным напрамку за прайшоўшы час? Аляксандр Аляксандравіч грунтоўна прааналізаваў вынікі дзейнасці за 9 месяцаў – яны нездавальняючыя. У многіх гэта работа праведзена не на належным узроўні. Так, прадугледжвалася за студзень-верасень нарыхтаваць 1 691,2 тоны ДМР, а фактычна – толькі 1 020,2 т., альбо 60,3 працэнта да запланаванага за такі тэрмін (48,2% ад гадавога задання). Здадзена: 481,2 т – макулатуры, 318 т – адходаў шкла, крыху больш за 62 т палімерных, 14,3 т бытавой тэхнікі, 119 т зношаных шын, каля 25 т адпрацаванага масла.
Ёсць, вядома, арганізацыі, якія адказна падышлі да выканання пастаўленай задачы. Па словах А.А. Лапцева, блізкія да завяршэння плану ці ўжо ўвогуле справіліся: сельскія Саветы, РКЦ №20 у г. Любань філіяла Мінскае абласное ўпраўленне Белаграпрамбанк, ЦБП №613 філіяла №633 ААТ «АЗБ Беларусбанк» у г. Любань, фінансавы аддзел райвыканкама, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, прадстаўніцтва Бел-дзяржстраху па Любанскім раёне, рэдакцыя газеты, райспажыўтаварыства, амаль усе гандлёвыя прадпрыемствы, цэх паштовай сувязі. Зусім не прыступілі да здачы альбо нязначна сабралі ДМР сельгасарганізацыі, ільнозавод, раённы камбінат бытавога абслугоўвання, райаграсэрвіс, ПМК-101, ПМС. Недастаткова працуе ў гэтым накірунку і жыллёва-камунальная гаспадарка. Дзяржзаказ ёй даведзены крышку больш за 220 т, а нарыхтавана пакуль толькі каля паловы – 107,4 т.
Зыходзячы з наяўных вынікаў, Аляксандр Аляксанд-равіч указаў кіраўнікам арганізацый на неабходнасць без прамаруджвання прыняць усе меры для выканання задання. Аналіз зробленага бу-дзе праводзіцца штотыдзень.