І толькі калі сітуацыя ніяк не зрушваецца з мёртвага пункта, тады людзі звяртаюцца, што называецца, вышэй. Напрыклад, жыхар горада Любані Мікалай Галай папрасіў садзейнічання ў рамонце дарогі па завулку Кастрычніцкаму. Там (асабліва перад перакрыжаваннем з вуліцай Кірава), зазначыў ён, дрэннае асфальтавае пакрыццё – амаль суцэльныя ямы і выбоіны. Сяргей Іванавіч у сваю чаргу паабяцаў, што абавязкова будуць прыняты меры па добраўпарадкаванні праблемнага ўчастка дарогі.
А вось паляводы з адкрытага акцыянернага таварыства “БВА” патэлефанавалі, каб паскардзіцца на малую занятасць і адпаведна нізкую заработную плату. “Гэта, вядома, негатыўны факт, але перш, чым рабіць нейкія высновы, патрэбна ва ўсім дэталёва разабрацца”, – заўважыў С. І. Казецкі. І запэўніў, што спецыялісты абавязкова высветляць ўсе нюансы і пасля дадуць працаўнікам гаспадаркі грунтоўнае тлумачэнне.