Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
11 снежня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
28 лютага 2019 года, 12:29

Маюцца і дасягненні, і недахопы

 
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, сумеснага з сесіяй райсавета дэпутатаў, падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёну за 2018 год.

Пра выкананне пастаўленых задач, сацыяльных стандартаў і г.д. удзельнікам распавялі намеснікі старшыні райвыканкама Мікалай Кудра, Валерый Мельнік, Дзмітрый Сухан, Тамара Дамашэвіч – кожны па напрамку, які курыруе.

Так, летась раёну было даведзена восем паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дасягнуты ж запланаваныя лічбы па чатырох з іх. Не выкананы: па экспарце паслуг, асваенні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, па росце валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі,  сярэднямесячнай зарплаты.

Прагнозны паказчык па экспарце тавараў у мінулым годзе быў запланаваны 104,5%. Фактычна тэмп росту саставіў 277% (рэалізавана прадукцыі за мяжу на 16,5 млн долараў ЗША). Экспарт тавараў на Любаншчыне ажыццяўляюць 11 суб’ектаў гаспадарання. Дамініруючыя пазіцыі ў гэтым напрамку ўтрымліваюць таварыства з абмежаванай адказнасцю «Александроў», ЗТАА «Уніфорэст», а таксама ЗПВУП «Любанская фаб-рыка адзення». Названымі прадпрыемствамі прадпрымаюцца неабходныя меры, каб і ў бягучым годзе вынікі дзейнасці былі станоўчымі. Што датычыць імпарту тавараў, то ён склаў 360%. Сальда знешняга гандлю станоўчае – у памеры 6,6 млн долараў.

Аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за 2018 г. атрымаўся на ўзроўні 91,5 мільёна  рублёў. У супастаўных цэнах да папярэдняга года гэта 108,6 працэнта пры заданні 104,5%. За кошт
рэканструкцыі і перапрафіліравання аб’ектаў летась адкрыта 20 магазінаў агульнай плошчай 1,6 тысячы квадратных метраў. У тым ліку пяць з іх – ААТ «Евроторг», адзін – ЗТАА «БелМаркетКомпани», адзін аб’ект грамадскага харчавання на 12 пасадачных месц. Развіццё гандлю раёна дазволіла забяспечыць выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў на 1000 жыхароў: па гандлёвай плошчы пры нарматыве 600 кв. м у нас – 633 кв. м, па пасадачных месцах грамхарчу – 24 пры неабходных 22. Па-ранейшаму найбольшая ўдзельная вага ў аб’ёме рознічнага тавараабароту належыць райспажыўтаварыству.

Заданне па будаўніча-мантажных работах на мінулы год даводзілася 105 працэнтаў да ўзроўню 2017 г. Выкананы яны за справаздачны перыяд на суму 125 млн руб., што болей як у 3 разы за паказчык папярэдняга года. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал саставіла 51 працэнт. Увогуле інвестыцыі па раёне за 2018 г. склалі 244 млн руб. (157% у супастаўных цэнах). Найбольшая іх сума (85%) прыходзіцца на арганізацыі бязведамаснай падначаленасці.

За мінулы год працаўладкавана 167 чалавек (пры заданні 90) на рабочыя месцы, створаныя за кошт новых прадпрыемстваў, вытворчасцей. Больш за ўсё іх на рахунку замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелМаркетКомпани» (25) і ААТ «Евроторг» (68).

Прамысловай прадукцыі летась выпушчана на 39,2 млн руб., альбо 104% да 2017 г. У той жа час жыллёва-камунальная гаспадарка, кааппрам, ільнозавод знізілі аб’ём вытворчасці. 7 арганізацый раёна спра-цавалі стратна.

Такім чынам, маюцца як дасягненні, так і недахопы. Таму неабходна неадкладна зрабіць работу над памылкамі і сёлета грунтоўна працаваць над павышэннем якасці і пашырэннем асартыменту выпускаемай прадукцыі, аказваемых паслуг, забяспечыць рост прадукцыйнасці працы, заработнай платы, рацыянальна выкарыстоўваць усе віды матэрыяльных рэсурсаў. На гэтым, падводзячы вынікі пасяджэння, акцэнтаваў увагу прысутных кіраўнікоў старшыня райвыканкама Сяргей Іванавіч Казецкі.

 

Архіў сайта
11
2019
Снежань
Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній