Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
21 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
18 верасня 2019 года, 11:43

Кіраўніцтва Любанскага раёна сустрэлася з жыхарамі горада Любані

 
У раённым Цэнтры культуры прайшла чарговая сустрэча кіраўніцтва Любаншчыны з насельніцтвам. Жыхары суседніх вуліц узнялі шэраг праблемных пытанняў. І на большасць з іх атрымалі тлумачэнні ў час размовы. А адказы на тыя, што патрабуюць вывучэння і прыняцця рашэнняў, будуць дадзены ў адведзены заканадаўствам час.

Многія звароты былі адрасаваны ЖКГ: па Савецкай, 26 перыядычна падтопліваецца падвал, у пад’ездах ад гэтага непрыемны пах; у доме 45 па вул. Першамайскай (на пятым паверсе) патрабуецца рамонт казырка над балконам, бо ў час дажджу туды трапляе вада; па завулку Сацыялістычным, 3Б работнікі жыллёва-камунальнай службы няякасна ажыццяўляюць уборку пад’ездаў і прыдамавой тэрыторыі; па вул. Гогаля, 16 на ўваходых дзвярах пашкоджаны замок; каля кантэйнернай пляцоўкі па Першамайскай, 45 шмат катоў, прычым некаторыя з якіх, па знешняму віду зразумела, хворыя і могуць стаць прычынай захворвання мікраспарыяй дзяцей з суседніх дамоў. Дырэктару ЖКГ Алегу Гарчаніну даручана неадкладна прыняць меры па ўсіх гэтых запытах.

– Па Гогаля,16 шэсць гадоў таму быў праведзены капрамонт двухпавярховага дома, але да цэнтральнай каналізацыі яго не падключылі. А антысэптык у двары пасля выпадзення ападкаў перапаўняецца і ўтвараецца вялікая лужына, – паскардзіліся жыхары. У сваю чаргу прадстаўнік КУП «Салігорскводаканал» Сяргей Шэшка запэўніў, што праблема гэта вядома і вырашэннем яе будуць займацца.

Адразу некалькі чалавек выказалі пажаданне абуладкаваць сучасныя дзіцячыя пляцоўкі каля шматпавярховак. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Сухан у адказ зазначыў, што дадзеная работа ў раёне паступова вядзецца. Летась, у прыватнасці, устаноўлена восем гульнёвых пляцовак і не толькі ў горадзе, а і ў сельскай мясцовасці. Аднак на тое, каб ахапіць усе двары адразу, пакуль не хапае бюджэтных сродкаў. Самі жыхары таксама маглі б далучыцца да такой справы.

–Ці плануецца газіфікацыя ў в. Шыпілавічы? – запыталася адна з прысутных жанчын.

–На жаль, у бліжэйшыя гады не, – паведаміў Д.М. Сухан. – Але пры жаданні можна разглядаць варыянт з устаноўкай электракатла. Для гэтага неабходна першапачаткова звярнуцца з заявай у службу «адно акно».

Наконт добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі звярнулася жыхарка вул. Я. Купалы, 4 і ўведала, што работы там запланавана выканаць у наступным годзе.

Былі ўзняты таксама пытанні наконт спальвання рэшткаў сухой расліннасці ў прыватным сектары і задымлення навакольнага асяроддзя, устаноўкі прыпыначных павільёнаў у Талі, Шыпілавічах і іншых вёсках, дзе яны маюцца толькі з аднаго боку дарогі, адсутнасці на аўтастанцыі ў Любані магчымасці разлічвацца за праезд на аўтобусе пластыкавай карткай і іншыя. Такім чынам, у чарговы раз дыялог паміж уладай і насельніцтвам атрымаўся змястоўным.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
21
2019
Кастрычнік
Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №3 Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні