Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
5 жніўня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
22 кастрычніка 2018 года, 09:45

Кіраўнік сталічнага рэгіёну выслухаў любанчан

 
З пытаннямі па добраўпаракаванні, газіфікацыі населеных пунктаў і г.д. жыхары Любанскага раёна звярнуліся да старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолія Ісачанкі. На мінулым тыдні кіраўнік сталічнага рэгіёну правёў прыём грамадзян у райвыканкаме.

Першым на яго завітаў Сяргей Рэзнік. Шаснаццаць гадоў ён адпрацаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў, у гэты ж час атрымаў дом ў гарадскім пасёлку Урэчча. Пасля звальнення сутыкнуўся з праблемай: кіраўніцтва мясцовага адкрытага акцыянернага таварыства паведаміла пра неабходнасць высялення. Вось Сяргей Аляксандравіч і звярнуўся да губернатара, так сказаць, каб знайсці праўду. Але кіраўнік зазначыў, што пытанне будзе вырашана ў адпаведнасці з заканадаўствам, і калі заяўнік жадае і далей жыць у доме гаспадаркі, то павінен уладкавацца на работу ў ААТ “Урэцкі”. Дырэктар яго прапанавала Рэзніку працу электрыка-манцёра (адпаведная адукацыя маецца) з магчымасцю далейшага прафесіянальнага росту. На прыняцце канчатковага рашэння Сяргею Аляксандравічу дадзены месяц.

Выкладчык Любанскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Каткавец звярнулася з просьбай аказаць задзейнічанне ў рамонце трэцяга паверха ўстановы. Так як колькасць дзяцей, якія жадаюць займацца творчасцю, пастаянна павялічваецца. І ўжо не хапае памяшканняў для правядзення заняткаў, асаблівага для навучэнцаў харэаграфічнага аддзялення. У сваю чаргу А.М. Ісачанка паабяцаў, што пытанне будзе дэталёва вывучана, і калі сапраўды такая неабходнасць ёсць, вядома, сродкі выдзяляць.

Нараканні на дзейнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі выказалі некалькі чалавек. Адна дэлегацыя з ліку жыхароў дома №86 па вуліцы Леніна паскардзілася на няякасна праведзены ў 2012 г. рамонт даху. Пасля чаго ў кватэрах на верхніх паверхах у дождж капае са столі. У людзей, якія пражываюць па вул. Кірава,84 не меншая праблема – па-першае, несвоечасова выконваюцца заяўкі па ачыстцы санвузла, а па-другое, доўгі час не вырашаецца пытанне з капітальным рамонтам дома. Па апошнім адрасе старшыня Мінаблвыканкама выехаў сам, каб ва ўсім разабрацца, бо жыхары абвінавачваюць у бяздзейнасці ЖКГ, а кіраўніцтва яе ў сваю чаргу сцвярджае, што яны не згаджаюцца на прапанаваныя варыянты.

У выніку пытанні ўзяты пад жорсткі кантроль, а жыллёва-камунальнай гаспадарцы адведзены тэрмін для іх вырашэння, улічыўшы пры гэтым інтарэсы жыхароў.

Усе іншыя звароты таксама не засталіся па-за ўвагай кіраўніка вобласці. Па кожным будуць дадзены канкрэтныя тлумачэнні.

 

Архіў сайта
5
2020
Жнівень
2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Тэма тыдню Год малой радзімы Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній