Завіталі ж трынаццаць чалавек. І некаторыя з іх сапраўды выказалі жаданне атрымаць пастаяннае месца работы. У прыватнасці, шматдзетная матуля з Палічына прасіла садзейнічання ў гэтым. Жанчына замяняла працаўніцу, якая знаходзілася ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў. А калі тая выйшла на сваё месца некалькі тыдняў таму, засталася без справы. Вядома, члены камісіі зразумелі праблему і паабяцалі ў бліжэйшы час дапамагчы яе вырашыць.
Алена, жыхарка Малых Гарадзяціч, расказала, што мае намер аформіць індывідуальны догляд за цёткай, інвалідам І групы. Каб паскорыць працэс, адразу ж пасля пасяджэння да яе наведаліся спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Некалькі з мужчын, якія прыйшлі на сустрэчу, атрымалі накіраванне на працаўладкаванне ў сельгасфіліял «Гарадзяцічы». Хтосьці патлумачыў, што вядзе асабістую дапаможную гаспадарку, ад чаго і атрымлівае даход.
Але былі і такія, у каго няма ніякага жадання рабіць ці ў арганізацыі, ці на прысядзібным участку. Яны маюць значны стаж беспрацоўя і не імкнуцца штосьці змяніць. Вядома ж, удзельнікі пасяджэння паспрабавалі дастукацца і да іх свядомасці.