Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Улада
16 травня 2019 года, 08:46

Кадравай палітыцы – асаблівая ўвага

 
З інфармацыяй пра тое, як выконваецца Комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў арганізацыях Любанскага раёна, на пасяджэнні райвыканкама выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Наталля Майсееня.

Яна заўважыла, што летась колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва зменшылася ў нас на 351 чалавека ў параўнанні з папярэднім годам і склала 12 883, альбо 81 працэнт ад усіх працаздольных жыхароў раёна. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя саставіў 0,18%; да прыкладу, у 2017 г. быў 0,38%.

Наталля Уладзіміраўна правяла глыбокі аналіз эфектыўнасці выкарыстання рабочых рэсурсаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі Любаншчыны, які паказаў, што забяспечанасць кадрамі ў сярэднім па ўсіх арганізацыях складае 97 працэнтаў. Аднак усё ж такі спецыялістаў некаторых накірункаў у нас не хапае. Асабліва актуальна гэта для аграпрамысловага комплексу, дзе неабходны заатэхнікі (укамплектаванасць за 2018 г. – 72%), ветэрынарныя ўрачы (60%) і г.д. Яшчэ адна праблема, характэрная для сельскай гаспадаркі, – зменлівасць кадраў: за мінулагоднія студзень – снежань яна саставіла 29,6 працэнта, у тым ліку кіраўнікоў і спецыялістаў – 30,1%, рабочых – 29,4% пры даведзеным паказчыку 12%.

Увогуле, за 2018 г., як зазначыла Н.У. Майсееня, у раёне змянілася 9 кіраўнікоў арганізацый (13% ад усяго саставу), з іх 2 – у АПК. Прызначаны за дадзены перыяд на пасады 15 чалавек, большасць з якіх знаходзіліся ў рэзерве кадраў райвыканкама.

Наталля Уладзіміраўна адзначыла станоўчую дынаміку ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі Любаншчыны, дзе назіраецца павелічэнне замацаванасці маладых спецыялістаў, забяспечанасці работнікамі і г.д. Аднак супакойвацца на гэтым ні ў якім разе нельга, падкрэсліла яна. Варта актыўней весці дзейнасць па прафарыентацыі старшакласнікаў, прыцягненні на прадпрыемствы, ва ўстановы моладзі. Пры тым патрэбна больш уважліва адносіцца да пачынаючых сваю дзейнасць калег, прымаць усе меры для іх замацаванасці ў калектывах.

Звярнула ўвагу Н.У. Майсееня таксама на неабходнасць узмацнення кантролю за захаваннем працоўнага заканадаўства ў арганізацыях, недапушчэння парушэнняў тэрмінаў выплаты зарплаты, падтрымання вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Акрамя таго, трэба пільна сачыць за ўкамплектаваннем штатных пасад, аператыўна запаўняць вакансіі, якія ўзнікаюць.

Падсумоўваючы ўсё сказанае, Наталля Уладзіміраўна зазначыла, што работа па рэалізацыі кадравай палітыкі ў раёне павінна быць накіравана на максімальнае забеспячэнне ўсіх галін эканомікі і сфер дзейнасці кваліфікаванымі спецыялістамі.

 

Архіў сайта
22
2019
Верасень
Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Дэкрэт №7 Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3