Кожны выпадак, як і ў папярэднія разы, камісія разглядала індывідуальна. Зыходзячы з наяўных адукацыі, вопыту і навыкаў, беспрацоўным праваноўвалася месца работы. Так, напрыклад, Алена, якая два гады з’яўляецца хатняй гаспадыняй, атрымала накіраванне на Любанскую фабрыку адзення; Іван (мае спецыяльнасць машыніста экскаватара і значны стаж па гэтай прафесіі) – на прадпрыемства меліярацыйных сістэм і г.д.
Да слова, на кожным пасяджэнні людзям аказваецца дзейснае садзейнічанне ў тым, каб знайсці работу і змяніць жыццё да лепшага: даецца магчымасць бясплатна змяніць профіль, атрымаць запатрабаваную прафесію, альбо адразу заняць вольную вакансію. Праўда, не ўсе карыстаюцца такой дапамогай. Ёсць такія жыхары, што проста не маюць уласнага жадання працаваць. І якія б варыянты не прапаноўваліся, усё ім не па душы. Аднак, як у чарговы раз зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька, гэтыя людзі павінны ўсведамляць, што ўжо з 1 студзеня 2019 года беспрацоўныя будуць кампенсаваць затраты на некаторыя спажытыя паслугі па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.
Таксама Андрэй Віктаравіч заўважыў, што за час дзейнасці камісіі выканана вялікая работа па адпрацоўцы базы даных, у якую першапачаткова былі ўнесены звесткі па 2891 грамадзяніну раёна, не занятаму ў эканоміцы. Зараз іх ужо засталося ў спісе 478.
Вілента