Менавіта так можна ахарактарызаваць і дэпутата Паўднёвай выбарчай акругі №10 Урэцкага сельскага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Віталія ЗУЙКОВА. Гэтую адказную пасаду ён займае не ўпершыню, таму можна з упэўненасцю сказаць: аказаны давер Віталій Віктаравіч апраўдаў і працягвае прыкладваць усе намаганні, каб гэтак было і далей.
Хаця, нягледзячы на адказны падыход да справы, яму такая дадатковая назрузка не ў цяжар. Ды і работы ён не баіцца. Акрамя выканання непасрэдна дэпутацкіх функцый, прадугледжаных заканадаўствам (у прыватнасці, удзел у рабоце сесій, што сазываюцца па неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў квартал), Віталій Зуйкоў даволі часта дапамагае аднавяскоўцам, прычым не толькі сваім выбаршчыкам. Звярнуцца з прапановай ці просьбай да яго можна не толькі падчас асабістага прыёму, а і проста на вуліцы. І дэпутат стараецца нікому не адмаўляць. У асноўным, канечне, пытанні датычацца яго прафесійнай дзейнасці. Віталій Віктаравіч займае пасаду інжынера-энергетыка вытворчага цэха №8 ААТ «Мінск Крышталь” кіруючая кампанія холдынга «Мінск Крышталь Груп» і, па меркаванні кіраўніцтва прадпрыемства, з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам. А гарпасялкоўцы ўпэўнены, што ў Віталія Зуйкова залатыя рукі. Таму і просяць то праводку глянуць, то разетку падкруціць.
Хапае ў дэпутата сіл і энергіі і на грамадскую дзейнасць. Ужо каторы год з’яўляецца актыўным членам дабравольнай дружыны, а цяпер яшчэ і Савета грамадскага пунк-та аховы правапарадку. Амаль ні адно культурна-масавае мерапрыемст-ва – ад свята вёскі да маладзёжнай дыскатэкі – не праходзіць без удзелу Віталія Віктаравіча. Мясцовыя хуліганы, як дарослыя, так і непаўналетнія, добра ведаюць, што з ім не варта жартаваць. Ды і падчас пасяджэнняў Савета знаходзіць такія словы ўшчування, што не прыслухацца да іх нельга. Аднак, на жаль, надоўга п’яніц ці сямейных скандалістаў не хапае, і праз некаторы час яны зноў бяруцца за старое.
Падчас гутаркі з дэпутатам, якая праходзіла ў будынку сельвыканкама, да яе перыядычна далучаліся і работнікі мясцовага органа самакіравання, старшыня сельсавета Ядвіга Ярохіна. І ў кожнага з іх было што сказаць і дадаць да характарыстыкі Віталія Зуйкова. І высветлілася, што ён да таго ж і ініцыятыўны, а яшчэ досыць крэатыўны. Так, менавіта з яго падачы падворак, абуладкаваны сельсаветам у парку культуры і адпачынку да Дня Незалежнасці нашай краіны, быў аформлены ў стылі мілітары і карыстаўся павышанай папулярнасцю ў любанчан і гасцей горада. Тым больш, што такі вобраз цалкам адпавядае і характару самога сельскага Савета.
Увогуле, нягледзячы на свой дастаткова малады ўзрост – у гэтым годзе ён адзначыў трыццаць чацвёрты дзень нараджэння – Віталій Зуйкоў сваімі адказнасцю і грунтоўнасцю, нераўнадушшам за-ваяваў спагаду і павагу аднавяскоўцаў. Сам Віталій Віктаравіч упэўнены, што фарміраванне такіх рыс характару ў многім залежыць ад выхавання і асабістага прыкладу бацькоў. Калі з ранняга дзяцінства з боку родных і блізкіх бачыш працалюбівасць, неабы-якавасць да людзей і справы, то такія паводзіны становяцца адзіна правільнымі і магчымымі.
Крывальцэвіч