Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
11 снежня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Спартыўныя навіны
2 лістапада 2018 года, 12:15

У тройцы лідараў

 
Першынство Мінскай вобласці па барацьбе вольнай у праграме алімпійскіх дзён моладзі прайшло напрыканцы верасня ў горадзе Смалявічы сярод спартсменаў 2001-2002 гадоў нараджэння.

Удзел у ім узялі дванаццаць каманд, у тым ліку і ДЮСШ Любанскага раёна (трэнеры Аляксандр Нагорны і Яўген Мафіеня). І, варта адзначыць, як заўсёды, яна аказалася ў тройцы лідараў першынства – у агульным заліку размясцілася на другой пазіцыі. У сваю капілку землякі паклалі дзевяць узнагарод, у тым ліку дзве  залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Так, на трэцюю ступеньку п’едэстала ўзняліся Ілья Лазука (выступаў у вагавой катэгорыі 48 кг), Кірыл Ісуноў (60 кг), Філіп Няматаў(71 кг) і Дзмітрый Завадскі (80 кг). Саступілі сапернікам толькі ў фінальных схватках Цімафей Івашкін (45 кг), Ахмед Абдулаеў (48 кг) і Сямён Дзядзюля (65 кг). Не пакінулі шансаў на перамогу сваім сапернікам Мікіта Беразун (45 кг) і Станіслаў Мазок (51 кг). Апошнія два юнакі атрымалі пуцёўкі на рэспубліканскае першынство.

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
11
2019
Снежань
Дэкрэт №7 Тэма тыдню Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні