Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Спартыўныя навіны
22 лістапада 2018 года, 11:11

Спаборнічалі ветэраны фізічнай культуры

 
Два жыхары Любанскага раёна ўзялі ўдзел у ХІ спартакіядзе сярод членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, прысвечанай Году малой радзімы.

Спаборніцтвы прайшлі ў пачатку лістапада на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчай базы «Галактыка», што размешчана ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна.

Любаншчыну прадставілі Махмуд Малачаў (ён выступаў упершыню) і Іван Амяльчэня. Удзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства гульні ў шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, більярд. Яны таксама паказалі, наколькі дакладна ўмеюць страляць з пнеўматычнай вінтоўкі і кідаць мяч у баскетбольнае кольца.

Добрых вынікаў у двух відах спорту дасягнуў Іван Амяльчэня. Так, у спаборніцтвах па настольным тэнісе ён заняў чацвёртае месца, а па більярдзе – трэцяе.

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Дэкрэт №3