Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Спартыўныя навіны
13 чэрвеня 2019 года, 13:00

«Полымя міру» азарыла Салігорск

 
У аўторак, 11 чэрвеня, нашы суседзі-салігарчане першымі на Міншчыне прынялі эстафету «Полымя міру», агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яго сустракалі на мяжы з Гомельскай вобласцю члены мотаклуба IRON PRIDE MC. Пасля чаго ўдзельнікі цырымоніі  ўсклалі кветкі да помніка ў вёсцы Вялікі Лес і рушылі да «Беларуськалія».

Факеланосцы, вядомыя грамадскія дзеячы, спартсмены, пабывалі ў Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй на базе першага рудаўпраўлення, узняліся на тэрыконы, прабеглі па цэнтральных вуліцах горада. А пасля сцэнарыст і тэлевядучы Леанід Купрыда даставіў сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў на плошчу горада, дзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Маркевіча, кіраўніка Салігорскага раёна Алега Паскробкі. Пасля пры-вітальных слоў «Полымя міру» было перададзена прадстаўніку Нясвіжчыны.

Мясцовыя жыхары, а таксама суседніх раёнаў з цікавасцю і пачуццём гонару за сваю Айчыну назіралі за дзеяй, шчыра віталі факеланосцаў, а таксама артыстаў, якія падрыхтавалі шэраг прыгожых музычных нумароў.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
22
2019
Верасень
Тэма тыдню Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы