Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Спартыўныя навіны
20 сакавіка 2020 года, 07:30

Оперупаўнаважаны Любанскага РАУС Арцём Кійко заняў другое месца на абласных спаборніцтвах

Чацвёрка любанчан прыняла ўдзел у чэмпіянаце па лёгкаатлетычным кросе, арганізаваным упраўленнем унутраных спраў Мінскага аблвыканкама.


Спаборніцтвы прайшлі 13 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, што размешчаны ў горадзе Мінску. На старт выйшлі звыш 100 праваахоўнікаў. У залежнасці ад полу і ўзросту ім неабходна было прабегчы дыстанцыю 1000, 3000 альбо 5000 метраў.


Любанскі раённы аддзел унутраных спраў прадставілі старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Дымшаў, міліцыянер ізалятара часовага ўтрымання Багдан Бушмар, оперупаўнаважаны Арцём Кійко і старшы інспектар групы кадраў Юлія Новікава.


Прыемна, што ў ліку троек мацнейшых спартсменаў аказаўся і прадстаўнік Любанскага РАУС. Так, на дыстанцыі 5000 м другім фінішыраваў Арцём Кійко. Дарэчы, у мінулым годзе на аналагічных спаборніцтвах ён паказаў такі ж рэзультат. У агульнакамандным заліку любанчане размясціліся на 8 радку з 25 магчымых.


Крыніца фота – сайт УУС Мінаблвыканкама.


Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
23
2020
Верасень
Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы Дэкрэт №3