Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
13 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Спартыўныя навіны
5 красавіка 2019 года, 11:02

Любанчане выйдуць на міжнародную арэну

 
Любанчане Мікіта Беразун і Станіслаў Мазок за мяжой прадставяць Беларусь на спаборніцтвах па барацьбе вольнай.

 

Гэта права яны заваявалі сваім паспяховым выступленнем на рэспубліканскім першынстве, якое напрыканцы мінулага тыдня прайшло ў Гомелі.

Мікіта (выступаў у вагавой катэгорыі 45 кілаграмаў) узвысіўся на вышэйшай прыступцы п’едэстала. Ён правёў чатыры схваткі і ва ўсіх іх выйшаў пераможцам. Такім чынам юнак атрымаў пуцёўку на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе з 17 па 23 чэрвеня ў італьянскім горадзе Фаэнца.

Станіслаў (51 кг) асіліў сапернікаў у трох схватках, аднак саступіў у фінальнай. Ён размясціўся на другой прыступцы п’едэстала. Тым самым хлопец заваяваў права выступіць на гульнях Балтыкі і СНД, якія пройдуць з 3 па 6 чэрвеня ў сталіцы Азербайджана – Баку.

Дададзім, першым трэнерам рабят з’яўляецца Яўген Мафіеня.

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
13
2020
Ліпень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы