Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
21 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Спартыўныя навіны
19 верасня 2019 года, 09:22

Юныя турысты паблізу Любанскага вадасховішча правялі час карысна

 
У добрае надвор’е, умерана цёплае і бездажджлівае, ладзіўся раённы турыстычны злёт сярод школьнікаў. Яго правялі ў лясным масіве паблізу Любанскага вадасховішча 14 верасня.

Дзесяць устаноў адукацыі выставілі свае каманды: Рэдкавіцкая СШ («РЭМС»), Кузьміцкі ВПК ДС-СШ («Лясны дазор»), Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ («Дзеці Арэсы»), Стараюрковіцкі ВПК ДС-СШ («Экстрым»), Камунараўскі ВПК ДС-СШ («Венікі»), Соснаўская СШ №1 («Юныя турысты»), СШ №1 г. Любані («Эдэльвейс»), СШ №3 г. Любані ім. Г.Л. Сячко («Аперацыя Ы»), Тальскі ВПК ДС-СШ («Вертыкаль»), Асавецкі ВПК ДС-СШ («Нон-СТОП»).

Месца для абуладкавання свайго лагера знайшлося ўсім. Пакуль чакалі адкрыцця злёту, устанаўлівалі намёты, разводзілі вогнішчы, кіпяцілі ваду ў кацялках. Забягаючы наперад, адзначым, боршч (гэтым кулінарным шэдэўрам выдзелілася каманда «Эдэльвейс»), макарона і бульба з тушонкай, смажанае сала і іншыя стравы, прыгатаваныя ў паходных умовах, з’ядаліся ў імгненне вока. Аматары валейбола ў вольную часінку не сумавалі з мячыкам.

Ключавая частка спаборніцтваў – кароткая турыстычная дыстанцыя. Сёлета яе максімальна спрасцілі – выкінулі арыентаванне. На старт выйшлі па пяць чалавек ад каманды. Фінішыравалі ўсе (летась адна каманда збілася з маршруту).

Пасля школьнікі «выпускалі» турыстычныя газеты. Прыгожа намаляваць іх было мала, важна яшчэ напоўніць тэматычнай тэкставай інфармацыяй. Яшчэ два віды спаборніцтваў – велатрыал і конкурс візітак – праляцелі незаўважна.

У агульным заліку на трэцім радку размясцілася каманда «РЭМС», на другім – «Венікі». Абсалютным лідарам турзлёту стала каманда «Эдэльвейс», якая перамагла ва ўсіх чатырох відах спаборніцтваў.

Усе дзеці засталіся задаволенымі. Усмешкі на іх тварах былі лепшым таму пацвярджэннем.

Дарэчы, роўна праз тыдзень, 27 верасня, адзначаецца Сусветны дзень турызму. Віншуем усіх, хто мае дачыненне да такога віду адпачынку!

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
21
2019
Кастрычнік
2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Тэма тыдню Год малой радзімы Тэлефоны гарачых ліній