Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
30 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Гарачыя навіны
5 красавіка 2019 года, 07:52

Усе намаганні на недапушчэнне пажараў

 
На чарговым пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Любанскім райвыканкаме дадзена ацэнка  таму, наколькі якасна і аператыўна выконваюцца раней дадзеныя даручэнні па навядзенні парадку на зямлі і папярэджанні пажараў у прыродных экасістэмах.

 

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Сухан і начальнік РАНС Алег Муравейка заўважылі, што, на жаль, не ўсе кіраўнікі арга-нізацый, прадпрыемстваў, сельвыканкамаў адказна падышлі да рэалізацыі пастаўленых задач.

Была акцэнтавана ўвага прысутных на неабходнасці актывізаваць работу па добраўпарадкаванні ва ўсіх населеных пунктах, у тым ліку і па зносе пустуючых старых безгаспадарчых будынкаў. Так як у сувязі з пачаткам пажаранебяспечнага перыяду павялічваецца рызыка іх узгаранняў па прычынах выпальвання сухой расліннасці, неасцярожнага абыходжання з агнём, дзіцячага свавольства.

Кіраўнікі шэрагу арганізацый, у сваю чаргу, паведамілі, якія меры з іх боку прадпрымаюцца з мэтай недапушчэння ўзгаранняў на замацаванай тэрыторыі. Заслухаўшы ўсіх зацікаўленых, члены камісіі прынялі рашэнне літаральна да 15 красавіка актуалізаваць спісы аварыйных памяшканняў, абмежаваць доступ у тыя, якія ўяўляюць рэальную пагрозу здароўю і жыццю грамадзян. Таксама патрэбна неадкладна ачысціць тэрыторыі, у тым ліку тыя, дзе размешчаны пабудовы, што не эксплуатуюцца, ад сухой расліннасці. Нельга праводзіць выпальванне на сельскагаспадарчых палетках. А пасля скошвання леташняй травы ў найбольш пажаранебяс-печных месцах (прыдарожныя палосы, участкі каля населеных пунктаў, лясных масіваў і г.д.) неабходна абавязкова іх абворваць. Дадзены і іншыя даручэнні і рэкамендацыі, якія датычаць не толькі прадпрыемстваў, але і грамадзян. Намаганні ўсіх у гэты перыяд павінны быць накіраваны на тое, каб пазбегнуць узгаранняў.

 

 

Архіў сайта
30
2020
Верасень
Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні