Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
29 травня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Гарачыя навіны
27 сакавіка 2020 года, 11:56

У Любанскім раёне пры выпальванні сухой расліннасці загінуў мужчына

Трагедыя здарылася 25 сакавіка. У 16.08 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Чабусы ў раёне вуліцы Казлова гарыць сухая расліннасць. Існавала пагроза распаўсюджвання полымя на пабудовы, якія знаходзіліся побач. У 16.21 выратавальнікі былі на месцы здарэння. Агнём быў ахоплены ўчастак, плошча якога складала 0,05 га. Праз 12 мінут узгаранне было лакалізавана, яшчэ праз 5 – ліквідавана.




Калі агонь патушылі, на ўчастку, дзе гарэла трава, знайшлі цела мужчыны 1961 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.




Выратавальнікі нагадваюць: спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, аднак пры гэтым неабходна захоўваць элементарныя правілы бяспекі, каб добраўпарадкаванне не вылілася ў трагедыю. Спальваць смецце дазваляецца толькі ў бязветранае надвор’е, вогнішча павінна быць на адлегласці не менш як 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў – ад лесу і 30 метраў – ад саломы. Мангал альбо грыль устанаўліваюць як мінімум на адлегласці 4 метры ад дома.


Архіў сайта
29
2020
Травень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Тэма тыдню Дэкрэт №3