Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
9 лістапада 2018 года, 06:52

Захавальнікі насення

 
Яшчэ з мінулай восені намаганні аграрыяў Любаншчыны былі накіраваны на атрыманне ў гэтым годзе высокіх ураджаяў з ніў і палёў.

Зараз асноўныя палявыя сельскагаспадарчыя работы ўжо завершаны, а гэта значыць, што вырашчанае і сабранае знаходзіцца ў складах. Працэс захоўвання насення – справа своеасаблівая, аб чым засведчыла з уласнага, праўда, пакуль невялікага, вопыту Валянціна Іванова, загадчыца зерняскладаў а/г Сосны 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе-агра».

Па словах Валянціны Анатольеўны, план па засыпцы насення зерневай групы сельгаскультур таварыства паспяхова выканала. Цяпер у сховішчах «Палесся-агра» знаходзіцца каля 72 тон зерня яравых трыцікале, ячменю, пшаніцы і аўса. Каб зберагчы гэта без страт да веснавой сяўбы, патрэбна як след выконваць шматлікія правілы, у іх ліку – падтрыманне аптымальнай тэмпературы і вільготнасці ў памяшканнях, праветрыванне, барацьба са шкоднікамі і інш. Працаўнікі брыгады паляводаў, захавальнікі збожжа, дасканала ведаюць свае абавязкі і бездакорна іх выконваюць, усведамляючы, што якасць насення ў пэйнай меры адаб’ецца на будучым ураджаі.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэма тыдню Дэкрэт №7 Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3 Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК