Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
17 верасня 2018 года, 09:36

Уся ўвага - "каралеве палёў"

Цяпер мясцовыя аграрыі ў актыўным тэмпе ўбіраюць кукурузу на сілас і зерне, каб паспець справіцца з гэтай працай да прыходу зацяжных восеньскіх дажджоў. У адкрытым акцыянерным таварыстве "Палессе-Агра" плошча палёў, занятых пад гэтую сельгаскультуру, складае 809 гектараў: з іх з 28 гектараў кукуруза будзе нарыхтоўвацца на збожжа. Праблем з яго дапрацоўкай не ўзнікае-у гаспадарцы добра арганізаваная праца зернесушыльнага комплексу. А задзейнічаны на ім вопытны механізатар Сяргей ХРАЛОВІЧ. Ужо больш за 25 гадоў працуе ён у адкрытым акцыянерным грамадстве.
 – Сяргей Міхайлавіч вельмі добры работнік, да сваіх абавязкаў адносіцца добрасумленна, ва ўсім на яго можна разлічваць, – адзначае аграном па насенняводстве Святлана Федарэнчык. - Прылада сушылкі ведае, як свае пяць пальцаў, калі здараецца паломка-лёгка можа ліквідаваць. Таму кожны сезон ён у нас задзейнічаны на дапрацоўцы збожжа. Часта на дапамогу таксама прыходзяць нашы былыя работнікі, якія цяпер ужо знаходзяцца на заслужаным адпачынку-Валянціна Шапель і Карэлія Лабкоўская.
Дапрацаваная кукуруза (вільготнасцю да 14%) рэалізуецца адкрытым акцыянерным таварыствам у асноўным на салігорскую птушкафабрыку. Частка застаецца для ўласных патрэб.
Настасся

Раўтовіч


Архіў сайта
2
2020
Красавік
2-е еўрапейскія гульні Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы