Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
20 верасня 2018 года, 13:35

Усе на ўборку лёну!

 


У адкрытым акцыянерным таварыстве «Любанскі льнозавод» на парадку дня востра стаіць пытанне аб упарадкаванні льнотрасты ў аптымальныя агранамічныя тэрміны.

Па словах галоўнага агранома названай арганізацыі Алы Брагінец, на раніцу 19 верасня бягучага года лён узняты з плошчы ў 1 214 гектараў, а звезены з 1 037 га. У выніку нарыхтавана 2 085 тон ільно-трасты. Яшчэ прадстаіць вялікі аб’ём работ, таму што так званы «паўночны шоўк» сёлета вырашчаны на значна большай плошчы, чым у 2017 годзе. Даўгунец Любанскага льнозавода звезены на прадпрыемства са старадарожскіх палеткаў. Зараз жа актыўна вядзецца работа па прасаванні і адвозцы яго ў Салігорскім і Любанскім раёнах.

Каб убраць ураджай своечасова, па словах Алы Аркадзьеўны, не хапае сваёй тэхнікі і працаўнікоў, таму калектыў завода з радасцю прыняў навіну, што па распараджэнні старшыні райвыкан-кама будзе аказана дапамога арганізацыямі ў выдзяленні транспарту. У ліку першых у рады ўборачнай кампаніі ўліліся работнікі ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», любанскіх філіялаў ДП «Мінаблпаліва» і ПМК-101 ААТ «Салігорскводбуд». Штодзень далучаюцца іншыя арганізацыі Любаншчыны. Вядома, талакою будзе значна лягчэй справіцца з задачамі.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы