Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
26 травня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
2 кастрычніка 2019 года, 13:16

У ААТ «Любанскі льнозавод» працягваецца работа па ўпарадкаванні льнотрасты

Па словах галоўнага агранома названай арганізацыі Алы Брагінец, лён запрасаваны і звезены з палеткаў Любанскага і Старадарожскага раёнаў. У хуткім часе гэты працэс будзе завершаны і на палях Салігоршчыны. Зараз там працуе вялікая брыгада льнозаводцаў з тэхнікай – прэспадборшчыкамі, пагрузчыкамі і аўтамабілямі са шматоннай грузапад’ёмнасцю, задзейнічанымі на дастаўцы спрасаваных рулонаў у сховішчы льнозавода.

У цэлым на у завадскіх цэхах перапрацавана 731,9 тоны ільнотрасты новага ўраджаю, вытворчасць ільновалакна склала 206,5 т, у тым ліку доўгага 29,01 т. Работа па ўпарадкаванні даўгунцу працягваецца. Сёлета, адзначыла Ала Аркадзьеўна, завод атрымаў ураджай гэтай сельгаскультуры лепшы, чым у 2018 годзе, што ў сваю чаргу станоўча адаб’ецца на фінансавым становішчы прадпрыемства.

На здымку: вадзіцель аўтамабіля МАЗ Іван ГАЛАЙ – адзін з лепшых працаўнікоў «Любанскі льнозавод» – перадавік на адвозцы льнотрасты з палеткаў Салігорскага раёна.

Фота аўтара. 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
26
2020
Травень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Тэма тыдню Дэкрэт №3