Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
15 лютага 2019 года, 05:56

Шчыруюць над тэхнікай

 
Пакуль палеткі адпачываюць, набіраюць сілу і моц, каб аддзячыць земляробам добрым ураджаем, у майстэрнях машынна-трактарных паркаў сельгасарганізацый Любанскага раёна работа не спыняецца. Над тэхнікай завіхаюцца механізатары, слесары, токары – усе тыя, хто да яе мае дачыненне.

 

На двары МТП «Кузьмічы» адкрытага акцыянернага таварыства «БВА» ў гэтыя лютаўскія дні поўным ходам ідзе падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Кожны механізатар сам рамантуе замацаваныя за ім агрэгаты, а калі ўзнікае неабходнасць, хлопцы дапамагаюць адзін аднаму, з разуменнем падыходзяць да справы – кожная машына павінна быць укамплектаванай, наладжанай, з правільнай рэгуліроўкай і тэхналагічнымі настройкамі.

– Пасяўныя агрэгаты, а гэта тры шыроказахопныя сеялкі, што будуць задзейнічаны на сяўбе, мы адправілі на рамонт у Любанскі райаграсэрвіс. Тут, на месцы, наладжваем барану БДТ-7, дыскатар АДУ-6 і інш. – словам, усё тое, што можам зрабіць уласнымі сіламі, – падзяліўся галоўны інжынер ААТ «БВА»Уладзімір Міхаленя.

Зараз у сельгасарганізацыі выкананы значны аб’ём рамонтных работ, між тым яшчэ не ўсё неабходнае пастаўлена на лінейку гатоўнасці. Зыходзячы з наступнага, кіраўніцтвам гаспадаркі акрэслена задача зрабіць гэта ў бліжэйшы час, тым больш што неабходныя запчасткі набыты.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Тэма тыдню Дэкрэт №3 Дэкрэт №7