Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
29 травня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
5 сакавіка 2020 года, 10:05

Сельгасарганізацыі Любаншчыны прыступілі да сяўбы шматгадовых траў

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні раённага выканаўчага камітата на раніцу 5 сакавіка 2020 года пяць з дванаццаці сельгасарганізацый Любаншчыны прыступілі да сяўбы шматгадовых траў. Сёлета гэту работу патрэбна выканаць на 3 120 гектарах раллі. У тым ліку пад бабова-злакавыя культуры адведзена 2 008 га. Самая вялікая плошча пад сяўбу траў у параўнанні з іншымі арганізацыямі, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра» – 500 гектараў, затым у ААТ «Забалацкі» (400 га).

Лідарам сяўбы на вышэйпазначаную дату з’яўляецца калектыў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Любанская», які ўжо загарнуў насенне шматгадовых траў, а гэта бабова-злакавыя, на 62 гектарах – 31% ад плана. Аграрыі КСУП «Таліца-агра» гэту работу выканалі на 60 га (24%), ААТ «Урэцкі»на 33 га (22%).

У цэлым сельскагасарганізацыі Любаншчыны шматгадовыя травы пасеялі на 199 гектарах – 6,4% ад запланаванага.
Архіў сайта
29
2020
Травень
Год малой радзімы Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні