Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
21 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
17 красавіка 2019 года, 12:55

Сеюць лён заўзята

 
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Любанскі льнозавод» у самым разгары сяўба лёну. Па словах галоўнага агранома ААТ Алы Брагінец, сёлета гэту культуру запланавана вырошчваць на 1 931 гектары, у тым ліку на Любаншчыне на 1 017 га. “Паўночны шоўк” будзе апрацоўвацца на частцы сельгасугоддзяў адкрытых акцыянерных таварыстваў “Рачэнь”, “Забалацкі”, “Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі” і КСУП “Таліца-агра”.

На раніцу 17 красавіка бягучага года, па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні выканкама, семя льну загорнута на 400 гектарах, што складае 39% ад плана па раёне. Захоўваючы агратэхніку культуры, працаўнікі льнозавода за дзень засяваюць ільном каля 80 гектараў палеткаў.

На здымку: Механізатар ААТ “Любанскі льнозавод” Юрый ШАПЛЫКА, задзейнічаны на падвозцы і загрузцы насення льну ў сеялкі, выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
21
2019
Кастрычнік
Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК