Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
29 лістапада 2018 года, 13:23

Самы час тэхніку рамантаваць

 
Цяпер у аграрыяў, бадай, самыя спакойныя працоўныя дні. Асноўныя гаспадарчыя кампаніі даўно завершаны, а зямельныя ўгоддзі схаваліся пад белай коўдрай.

 

Менавіта зараз вялікую ўвагу арганізацыі надаюць стану тэхнікі і агрэгатаў, прасцей кажучы, як след займаюцца рамонтам, на што раней не хапала часу. Пры гэтым на першы план выходзіць работа слесараў. Ігар ПУЧЭНЯ (на здымку) з сельскагаспадарчага філіяла «Гарадзяцічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс»у названай гаспадарцы працуе больш за пяць гадоў. На машынна-трактарным парку вёскі Палічын ён рамантуе тэхніку, справу сваю любіць. Ігар – хлопец мясцовы, таму добра ведае сваіх паплечнікаў, механізатараў і вадзіцеляў, не горш ён «знаёмы» і з даручанай ім тэхнікай, не раз яе наладжваў. Днямі, напрыклад, рамантаваў пагрузчык ТО-342 і трактар МТЗ-920. Малады слесар часам звяртаецца па дапамогу да кіраўніцтва МТП і заўсёды ўпэўнены ў тым, што яму і падкажуць, і дапамогуць.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Год малой радзімы Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК