Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
15 лютага 2019 года, 06:05

Пра насенне клапаціцца патрэбна загадзя

 
Па словах начальніка дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па Любанскім раёне Уладзіміра Грынцэвіча, да веснавой сяўбы 2019 года сельгасарганізацыі Любаншчыны назапасілі 4 542 тоны насення зерневых і зернебабовых культур, што складае 111% ад патрэбы.

 

У засеках пераважае зерне ячменю, аўса і трыцікале – у адпаведнасці з распрацаванымі планамі гаспадарак. Да пачатку пасяўной кампаніі запланавана закупіць 421 тону насення «эліта».

У цэлым, адзначыў Уладзімір Пятровіч, агранамічныя службы і спецыялісты арганізацый пад рыхтаваліся да яравой сяўбы нядрэнна:

– У раннія тэрміны больш чым на 100 працэнтаў ад патрэбы забяспечыліся насеннем, дарэчы, і прадставілі неабходную частку яго на праверку ў раённую інспекцыю, адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Забалацкі», «Асавец-агра», «Рачэнь», сельгасупраўленне «Загальскі» ААТ «МАПІД». Разам з тым у асобных гаспадарках план засыпкі збожжавых культур пакуль недавыкананы, як, напрыклад, у ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі»: па стане на 13 лютага бягучага года ў наяўнасці ў іх 279 т зерня (81% ад патрэбы).

Насення шматгадовых траў, па словах кіраўніка раённай інспекцыі, у гаспадарках назапашана 167 тон пры плане 165. Нягледзячы на перавыкананне даведзенай лічбы, пакуль недастаткова насення бабовых траў, плануецца закупка двухдольных люцэрны і канюшыны.

Клубняў бульбы для будучай пасадкі назапашана 655 тон (94% ад плану). Дарэчы, сёлета асноў-нымі гаспадаркамі па вырошчванні дадзенай культуры, як і летась, вызначаны КСУП «Э/б «Любанская», СУ «Загальскі» і ААТ «Асавец-агра». Плануецца закупіць у раён 45 тон элітнага насення бульбы.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Дэкрэт №7