Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
29 кастрычніка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
27 верасня 2018 года, 11:33

Першым разам – і лепшым часам!

 

 


Сёлетні год для маладога працаўніка з адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра» Руслана РУБЧЭНІ выдаўся надзвычай шчодрым на прыемныя падзеі.

У ліку іх – удзел у жніўнай кампаніі ў якасці старшага камбайнера. Такі высокі давер яму аказала кіраўніцтва сельгасарганізацыі нездарма. Руслан усваёй гаспадарцы працуе механізатарам толькі трэці год, але яго добрасумленнасць і дасканаласць у тым, што ён робіць, заўважаны былі адразу.

На пачатку жніва з вялікім энтузіязмам малады працаўнік пераймаў вопыт у настаўніка-камбайнера Фёдара Семянчэні, сталага хлебароба. Больш за тыдзень яны разам на камбайне Палессе GS12 убіралі збожжа. Затым і ў Руслана асабіста гэта справа пайшла як мае быць. Напрыканцы ўборачнай кампаніі ў «Асаўцы-агра» нечаканасцю для яго стала камандзіроўка ў Чэрвеньскі раён на дапамогу хлебаробам. А верасень 2018 года для Руслана Іванавіча ўвогуле адметны на значныя падзеі. Гэта, безумоўна, нараджэнне дачушкі Ксеніі, а яшчэ – удзел у абласным свяце –фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018», які адбудзецца заўтра, 29 верасня, у горадзе Мядзелі.

 


Алена

Радкевіч


Архіў сайта
29
2020
Кастрычнік
Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній