Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
10 кастрычніка 2018 года, 13:08

Назапашваюць вітамінную гародніну

 
Масавая ўборка морквы ў сельгасарганізацыях Любанскага раёна пачалася ў канцы верасня. Сёлета гэта культура вырошчвалася на агульнай плошчы ў 110 гектараў у адкрытых акцыянерных таварыствах «БВА» і «Палессе-агра». У апошняй з названых гаспадарак сакавітая гародніна займала 50 гектараў. Для працаўнікоў-палешукоў уборка морквы – справа звыклая, таму што гэту культуру тут вырошчваюць у вялікай колькасці з 2013 года. На палетках работа ідзё зладжана і спрытна – словам, працэс арганізаваны рацыянальна. Па стане на 10 кастрычніка бягучага года агульнымі намаганнямі накапана 360 тон караняплодаў сельгаскультуры пры ўраджайнасці 200 цэнтнераў з гектара. Летась, праўда, ураджай быў на парадак вышэйшы – каля 400 га.

– Пагодныя ўмовы для вырошчвання сельгаскультуры культуры ў гэтым годзе былі не самыя лепшыя, – падзялілася аграном-насеннявод Святлана Федарэнчык. – Калі надышоў час уборкі ўраджаю, кіраўніцтва гаспадаркі звярнулася за дапамогай да арганізацый, што знаходзяцца на яе тэрыторыі ААТ. Першымі адазваліся на просьбу работнікі Соснаўскай №1 амбулаторыі пад кіраўніцтвам Мікалая Качана. Адчувальную дапамогу аказалі работнікі Соснаўскага дзіцячага сада (загадчык Жанна Пацярайлава). Актыўна дапамагаюць і пенсіянеры, у іх ліку Анатоль Жураўлевіч, Святлана Міхалевіч і іншыя. Больш за 10 дзён шчыруюць на палескіх палетках і работнікі, што стаяць на ўліку як беспрацоўныя ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Адвозяць моркву з палеткаў механітары Сяргей Скалабан і Мікалай Міхаленя. У рашэнні розных пытанняў, у тым ліку і з адвозкай гародніны, заўсёды ідзе дапамагае кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Даколь-агра» з Глускага раёна Аляксандр Сокал, сумесна з якім і вырошчваецца ў нас на Любаншчыне гэты сакавіты караняплод, – распавяла Святлана Іванаўна. – Усім, хто працуе на ўборцы ўраджаю гародніны, хочацца выказаць шчырую падзяку ад імя кіраўніцтва і спецыялістаў ААТ «Палессе-агра».

Рэалізацыя вырашчанай морквы працягваецца, ёю ўжо запасліся ўстановы адукацыі раёна, сталоўкі філіяла №6 «Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Любанскі завод сценавых блокаў», іншых арганізацый. Сакавітая гародніна «Палесся-агра» і «БВА» паспяхова рэалізоўваецца насельніцтву на восеньскіх кірмашах.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Тэма тыдню