Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
6 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
15 лістапада 2018 года, 13:27

Галоўнае – з душой і сумленна

 
«Кажуць, кожны каваль свайго шчасця і лёсу. Таму і я імкнуся рабіць усё па поклічы сэрца і з душой», – так распавёў пра сябе пры сустрэчы Сяргей Брагінец, адзін з лепшых механізатараў адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь».

 

Можна сказаць, увесь жыццёвы шлях Сяргея Міхайлавіча звязаны з гэтай гаспадаркай. Нарадзіўся ў Рачэні. У дзяцінстве з сябрукамі часцяком гуляў за вёскай і кожны раз, нібы зачараваны, назіраў за работай сталёвых коней, якія пакідаюць пасля сябе роўныя загоны апрацаванай пульхнай глебы. І ўжо тады ў думках уяўляў, як і ён сам зможа выконваць такую работу. Не дзіўна, што пасля заканчэння школы выбраў для сябе справу хлебароба.

Сяргей Брагінец прайшоў курсавую падрыхтоўку, атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста і адразу ж уладкаваўся ў родную гаспадарку. Гэта было ў 1991 годзе. І з таго часу нязменна шчыруе на зямлі, апрацоўвае рачэнскія палеткі. Сяргей Міхайлавіч зараз вопытны трактарыст, які па-майстэрску, умела ўпраўляецца з рознымі сельгасагрэгатамі, якасна выконвае ўсе віды палявых работ, дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў. Не раз выходзіў пераможцам спаборніцтва як у ААТ, так і ўвогуле па раёне. Сёлета на рахунку механізатара лепшы вынік па ўнясенні цвёрдых мінеральных тукаў: на МТЗ-82 у счэпе з РМУ-1,6 заправіў імі 5 034 гектары глебы пад яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры.

Пра тое, у чым сакрэт майстэрства, спрактыкаваны трактарыст кажа: «Галоўнае ў хлебаробскай справе – вытворчую тэхналогію захоўваць, усё рабіць сумленна, працоўную дысцыпліну не парушаць».

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
6
2020
Красавік
Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы