Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
7 чэрвеня 2019 года, 11:20

Добра працуецца на свежым паветры

 
З кожным днём у гаспадарках Любаншчыны набірае моц корманарыхтоўчая кампанія. Не застаецца ўбаку і шэраг іншых спраў, у іх ліку падкормкі раслін мінеральнымі ўгнаеннямі, хімічныя апрацоўкі палёў з усходамі гербіцыдамі і інш. Сяляне з ранку да позняга вечара шчыруюць у полі, бо зараз кожная хвіліна на вагу золата. Дапамагае сэканоміць час арганізацыя харчавання земляробаў на працоўных месцах. У КСУП «Таліца-агра» пра гэта, як заўсёды, паклапаціліся загадзя. З першымі больш-менш масавымі выхадамі тэхнікі ў поле пачалі дастаўляць механізатарам, вадзіцелям і паляводам гарачыя абеды. Рыхтуюцца яны ў сталоўцы «Світанак» Любанскага райспажыўтаварыства, з якім не першы год наладжана супрацоўніцтва ў плане забеспячэння работнікаў «Таліцы-агра» свежапрыгатаванай ежай. Прывозіць яе ў поле вадзіцель Юрый Макляк на аўтамабілі «ГАЗель», а раздатчыцы Наталля Сляпцова і Надзея Жосан (дарэчы, працуюць яны пазменна) раскладваюць порцыі. Працаўнікі шчыра дзякуюць за смачныя абеды не толькі паварам сталоўкі «Світанак», але і тым, хто іх дастаўляе і падае.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №3 Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7