Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Сельская гаспадарка
15 лістапада 2018 года, 13:39

Да справы падыходзяць прынцыпова

 
Адкрытае акцыянернае таварыства «Асавец-агра» сёлета ў тройцы лідараў сярод сельгасарганізацый Любаншчыны па нарыхтоўцы травяністых кармоў.

 

Калектыў названай арганізацыі назапасіў на зімова-стойлавы перыяд 26,14 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Пераможцамі раённага спаборніцтва 2018 года за дасягненне найлепшых рэзультатаў у нарыхтоўцы кармоў прызнаны трактарысты-машыністы названай гаспадаркі Аляксандр Шчарбачэня і Антон Шыла. Нягледзячы на тое, што яны працаўнікі маладыя, у кожнага за плячыма немалы вопыт у галіне сельскай гаспадаркі. Бадай што ўсе віды механізатарскіх работ, за выключэннем  агратэхнікі кукурузы і грэчкі, асвоіў за 8 гадоў працы ў ААТ Аляксандр Шчарбачэня. Антон Шыла, які за рулём трактара без малога дзесяцігоддзе, у сельскагаспадарчых кампаніях не раз значыўся ў ліку пераможцаў.


Прынцыповыя, старанныя хлопцы даўно на добрым рахунку ў кіраўніцтва і спецыялістаў таварыства. Сёння на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі за плённую працу на карысць Любаншчыны яны атрымаюць падзяку ад кіраўніцтва раёна. У абодвух, бясспрэчна, важкія рэзультаты працы. Так, напрыклад, Аляксандр на сваім трактары МТЗ-82 у счэпе з ПРФ-180 запрасаваў 1 870 тон сена і саломы. Антон на кормаўборачным камбайне КВК-800 нарыхтаваў аж 36 615 тон сянажнай і сіласнай масы.

Поспеху і ўдачы ўвішным асавецкім працаўнікам і надалей!

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК