Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
13 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства  /  Маладзёжная палітыка
8 лістапада 2018 года, 12:25

У добры шлях!

 

Напрыканцы кастрычніка ў Чэрвеньскім раёне адбыўся семінар-нарада з маладымі спецыялістамі, якія сёлета папоўнілі працоўныя калектывы лясгасаў сталічнага рэгіёна. У ім прынялі ўдзел 35 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў 2018 года.

Мерапрыемства прайшло пад старшынствам генеральнага дырэктара Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Мацюшэўскага. Спачатку адбылася цырымонія пасвячэння ў маладыя спецыялісты. Папаўненню ўручылі памятныя падарункі. А пасля ўдзельнікі семінара-нарады залажылі памятную алею з цвёрдаліставых парод.

Наведалі мерапрыемства і любанчане. Сёлета калектыў нашага лясгаса папоўнілі чатыры маладыя спецыялісты. Адзін з іх, праўда, на днях атрымаў позву ў армію і хутка накіруецца на службу. А вось трое астатніх сталі паўнапраўнымі героямі ўрачыстасці. Гаворка ідзе пра памочніка ляснічага Соснаўскага лясніцтва Аляксандра Машчыцкага, майстра лесу Жалаўскага лясніцтва Марыну Шолахаву і майстра лесу Калінаўскага лясніцтва Сяргея Лучыновіча. Дарэчы, усе яны нарадзіліся на Любаншчыне. Маладыя асобы з’яўляюцца выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа і Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа адпаведна.

Дададзім, што Аляксандр пасля атрымання вышэйшай адукацыі працягнуў вучобу ў магістратуры БДТУ, а Марына і Сяргей плануюць у хуткім часе стаць студэнтамі завочнага аддзялення вышэйназванага ўніверсітэта.

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
13
2020
Ліпень
2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3 Год малой радзімы Тэма тыдню Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК